Перхавічы
аграгарадок у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пе́рхавічы[2] (трансліт.: Pierchavičy, руск.: Перховичи) — аграгарадок у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Палонкаўскага сельсавета. Размешчана за 32 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда, за 2 км ад ракі Іса.
Remove ads
Гісторыя
У 1905 годзе ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. Побач з вёскай знаходзіліся 2 аднайменных маёнткі. Галоўнымі заняткамі насельніцтва былі земляробства, жывёлагадоўля, промыслы: прадзенне, ткацтва і іншыя.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Люшнеўскай гміне Слонімскага павета.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. З 22 сакавіка 1962 года да 1986 года[3] цэнтр сельсавета.
Remove ads
Інфраструктура
Працуюць сядзіба калгаса, рамонтна-механічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя.
Насельніцтва
Памятныя мясціны
- Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads