Петэр Эстэрхазі
венгерскі пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Петэр Эстэрхазі (венг.: Péter Esterházy; 4 красавіка 1950, Будапешт, Венгерская Народная Рэспубліка — 14 ліпеня 2016, Будапешт, Венгрыя) — венгерскі пісьменнік, адзін з лідараў венгерскага і еўрапейскага постмадэрнізму.
Remove ads
Біяграфія
Старэйшы сын графа Эстэрхазі (да 1947 года, калі ўсе тытулы і званні былі забаронены)[8] Мацьяша Эстэрхазі дэ Галанта (1919—1998) і Магдолны Маніёк (1916—1980). Яго дзедам па бацькоўскай лініі быў граф Морыц Эстэрхазі (1881—1960), які ненадоўга займаў пасаду прэм’ер-міністра Венгрыі ў 1917 годзе. Праз яго бабулю па бацькоўскай лініі графіню Маргіт Караі (1896—1975) адным з яго продкаў быў граф Дзьюла Караі (1871—1947), які таксама быў прэм’ер-міністрам з 1931 па 1932 гады[9][10]. У Петэра было трое малодшых братоў, у тым ліку футбаліст Мартон Эстэрхазі (нар. 1956).
Скончыў рэлігійную школу, а ў 1974 годзе факультэт прыродазнаўчых навук Універсітэта Лоранда Этвеша па спецыяльнасці матэматыка[11]. Некалькі гадоў працаваў матэматыкам у Інстытуце камп’ютарных навук Міністэрства металургіі і машынабудавання.
У 1989 годзе, пасля падзення камуністычнай улады ў Венгрыі, Петэр Эстэрхазі адмовіўся прыняць назад любую зямлю або каштоўнасці, якія былі нацыяналізаваны камуністамі.
Remove ads
Творчасць
У творчасці шмат увагі надаваў трансфармацыі культур усходнееўрапейскіх краін і гісторыі таталітарных грамадстваў. У адным з самых вядомых творах — «Celestial Harmonies» («Нябесная гармонія», 2000) паказвае эпічны ўздым яго продкаў падчас Аўстра-Венгрыі да іх раскулачвання пры камуністычнай уладзе[12][13]. Яго наступны раман «Javított kiadás» («Вытворчы раман», 2003), які з’явіўся ў якасці своеасаблівага дадатку да «Нябеснай гармоніі», Эстэрхазі прысвяціў усведамленню таго, што яго бацька быў даносчыкам тайнай паліцыі ў часы камунізму[11][13].
Remove ads
Экранізацыя прац Эстэрхазі
- 1986 — «Vigyázat, mélyföld!» (рэж. Мольнар Дзьёрдзь)
- 1986 — «Idő van» (рэж. Петэр Готар)
- 1987 — «Tiszta Amerika» (рэж. Петэр Готар, сцэнарый)
- 1992 — «Anna filmje» (рэж. Мольнар Дзьёрдзь)
- 1996 — «Érzékek iskolája» (рэж. Андраш Шоям)
- 2006 — «Könyveskép: Fancsikó és Pinta»
- 2020 — «Egy nő»
Узнагароды
- Ордэн Мастацтваў і літаратуры (
Францыя)
- Ордэн Заслуг перад Румыніяй (
Румынія)
- Аўстрыйская дзяржаўная прэмія па еўрапейскай літаратуры (
Аўстрыя)
- Прэмія Гердэра (
Аўстрыя)
- Прэмія Віленіцы (
Славенія)
- Прэмія міру кнігагандляроў Германіі (
Германія)
- Прэмія Ангелус (
Польшча)
- Прэмія Мандэла (
Італія)
Зноскі
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 кастрычніка 2015.
- Péter Esterhàzy // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118899619 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- Péter Esterházy // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Lundy D. R. The Peerage
- Статут IV 1947 года, які па-ранейшаму дзейнічае ў Венгрыі, абвяшчае адмену спадчынных шляхецкіх званняў і звязаных з імі званняў і тытулаў, а таксама забараняе іх выкарыстанне.
- A magyarországi főnemesség XX. századi genealógiája / összeáll. Gudenus János József. A—J. — Budapest: Natura, 1990. — 622 p., [8] t.: ill., színes. — P. 352—380. — ISBN 963-234-313-1.
- A magyarországi főnemesség XX. századi genealógiája / összeáll. Gudenus János József. K—O. — Budapest: Natura, 1993. — 443 p., [8] t. : ill., színes. — P. 29—40. — ISBN 963-817-800-0.
- Writer Esterhazy, postmodern chronicler of Hungary, dies at 66 (англ.). Reuters (14 ліпеня 2016). Праверана 16 кастрычніка 2021.
- Hungarian Writer Peter Esterhazy Dies at 66 (англ.). The New York Times (14 ліпеня 2016). Праверана 16 кастрычніка 2021.
- Renowned Hungarian author Peter Esterhazy dies at 66 (англ.). Daily Sabah (14 ліпеня 2016). Праверана 16 кастрычніка 2021.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads