Плывунец звычайны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Плывунец звычайны
Remove ads

Плывунец звычайны[1] (Utriculária vulgáris) — водная расліна, від роду Плывунец (Utricularia) сямейства Плывунцовыя (Lentibulariaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Лісце тонка рассечена на вузкія долі, на якіх размешчаны маленькія авальныя лоўчыя бурбалкі з паветрам.

Ловіць дробных насякомых, ракападобных, водарасці (напрыклад, вольвакс).

Цвіце з чэрвеня па верасень. Кветканосы даўжынёй 15-30 см, на іх — буйныя ярка-жоўтыя кветкі ў друзлай малакветкавай гронцы.

Свабодна плавае ў павольна бягучых або стаячых водах канаў, сажалак, балот.

Размнажэнне пераважна вегетатыўнае.

Remove ads

Распаўсюданне і асяроддзе пражывання

Ахоўны статус

Плывунец звычайны ўключаны ў Чырвоныя кнігі шэрагу рэгіёнаў Расіі (Белгарадская і Ульянаўская вобласці, Рэспубліка Калмыкія, Стаўрапольскі край) і Украіны (Закарпатская, Палтаўская, Цярнопальская, Харкаўская і Чарнавіцкая вобласці), а таксама Туркменістана.

Выкарыстанне

Для міні-вадаёмаў.

Батанічная класіфікацыя

Сінонімы

Па дадых The Plant List на 2013 год[2], у сінаніміку віду ўваходзяць:

  • Lentibularia major Gilib.
  • Lentibularia vulgaris (L.) Moench
  • Megopiza macrorhiza Raf.
  • Utricularia × biseriata H.Lindb.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 136. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Utricularia vulgaris L. is an accepted name (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List (2013). Version 1.1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (13 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2020. Праверана 12 студзеня 2015.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads