Плывунец шырачэнны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Плывунец шырачэнны ці Найшырэйшы плывунец (Dytiscus latissimus) — насякомае атраду цвердакрылыя (Coleoptera), сямейства плывунцы (Dytiscidae).
Remove ads
Апісанне
Цела даўжынёй 36-44 мм, шырокаавальнае, слабавыпуклае, зеленавата-бурае. Надкрылы моцна расшыраныя за кошт шырокіх пляскатых эпіплеўраў, надкрылы самцоў з 2 радамі крапінак на дыску. На пярэдніх лапках 1000—1200, на сярэдніх 200—500 дробных прысосак, анальны стэрніт на канцы з невялікай выемкай. Надкрылы самак з 10 падоўжнымі баразёнкамі, якія не даходзяць да верхавіны, анальны стэрніт з глыбокай выемкай пасярэдзіне.
Remove ads
Арэал
Еўропа (паўночная і сярэдняя палосы). У Беларусі адзначаны ў наваколлі г. Белаазёрск Бярозаўскага, г.п. Плешчаніцы Лагойскага раёнаў, у вёсках Домжарыцы Лепельскага, Караліна Стаўбцоўскага, Лахва Лунінецкага, Чамярын Пінскага раёнаў.
Жыве ў буйных стаячых вадаёмах (азёры, старыцы рэк).
Літаратура
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads