Янка Нёманскі
беларускі пісьменнік, эканаміст, грамадска-палітычны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Янка Нёманскі, сапр.: Іван Андрэевіч Пятровіч (31 сакавіка (12 красавіка) 1890, в. Шчорсы Навагрудскага пав., цяпер Навагрудскі раён — 30 кастрычніка 1937, Мінск, НКУС; Псеўданімы: Нёманскі, Нёманский; Крыптанімы: І. П., И. П., Я. Н-скі) — беларускі празаік, публіцыст, эканаміст, грамадскі дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Маці памерла зусім маладой, калі ён быў яшчэ дзіцем. Жыў з бацькам Андрэем Мікалаевічам і дзедам, вучыцца пачаў дома з імі і з дзядзькам Астапам. Вучыўся ў школцы ў роднай вёсцы.
Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1909); у 1915—1916 і 1918 гадах вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце Петраградскага ўніверсітэта. Далучыўся да рэвалюцыйнага руху. У другой палове 1916 года мабілізаваны ў армію, накіраваны ў школу прапаршчыкаў, быў на фронце малодшым афіцэрам роты. У 1918 годзе сакратар культурна-асветнага аддзела, потым загадчык выдавецкага аддзела Беларускага нацыянальнага камісарыята. У 1918—1920 гадах член Беларускага вольна-эканамічнага таварыства. У 1918—1919 гадах разам з Ц. Гартным выдаваў газету «Дзянніца», дзе з 1918 года пачаў друкаваць публіцыстычныя творы. У ліпені 1918 удзельнік і сакратар з’езда бежанцаў з Беларусі. У 1919—1921 гадах у Чырвонай Арміі, быў на розных франтах.
З 1922 года жыў у Мінску; працаваў у планава-эканамічных органах. Намеснік старшыні Дзяржплана БССР. У 1927—1932 гадах член праўлення літаратурнага аб’яднання «Полымя». Член Інбелкульта. Акадэмік БелАН з 1928 года. У 1929—1931 гадах неадменны сакратар БелАН. З 1931 года загадчык аддзела эканомікі НДІ прамысловасці. З 1931 па 1932 год — дырэктар Інстытута эканомікі БелАН. У 1933—1936 гадах узначальваў кафедру фінансавых дысцыплін у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі.
Ведаў нямецкую, французскую, англійскую мову. Сабраў багатую бібліятэку.
Пражываў у Трэцім Доме Саветаў па вуліцы Горкага, д. 21/52, кв. 25. Арыштаваны 26 красавіка 1937 года ва ўласнай кватэры. Асуджаны тройкай НКУС 29 кастрычніка 1937 года ў 10.00 як «член нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16 сакавіка 1957 года[1].
Remove ads
Сям’я
4 лістапада 1937 у Мінску па адрасе: вул. 11 ліпеня, д. 18/7, кв. 2 арыштавана старшы эканаміст Наркамата лясной гаспадаркі БССР, маці траіх дзяцей Глафіра Дзмітрыеўна Пятровіч (н. 26.4.1892 у г. Нараўчат Пензенскай губерні, цяпер райцэнтр Пензенскай вобл., Расія; атрымала вышэйшую адукацыю), жонка Янкі Нёманскага. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКУС асуджана як «член сям’і расстралянага ворага народа» і «саўдзельніца ягоных контррэвалюцыйных злачынстваў» да 8 гадоў ППК. 24.1.1938 прыбыла з Оршы ў Акмолінскае аддзяленне Карагандзінскага канцлагера НКУС Казахскай ССР. Вызвалена 25.11.1945. Пасля вызвалення жыла ў Віцебску ў дачкі Лідзіі. Неаднаразова звярталася ў АН БССР і КДБ з прашэннем прызначыць ёй пенсію за беспадстаўна рэпрэсаванага мужа, але адказу не дачакалася. Рэабілітавана трыбуналам БВА 6.3.1956. Асабовая справа П. № 6643-с знаходзіцца ў архіве КДБ Беларусі[1].
15.11.1937 у Мінску арыштаваны вучань Мінскага дарожна-механічнага тэхнікума Андрэй Іванавіч Пятровіч (н. 10.7.1922 у Ноўгарадзе, Расія), сын Янкі Нёманскага і Глафіры Пятровіч. 28.11.1937 «тройкай» НКУС асуджаны як «член сям’і ворага народа» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Уральскі канцлагер НКУС Свярдлоўскай вобл. Загінуў у зняволенні ў 15 гадоў. Рэабілітаваны 9.5.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа П. № 6594-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[1].
Дачка — Лідзія Іванаўна Міхайлава.
Remove ads
Творчасць
Дэбютаваў апавяданнем «Над Кроманню» ў 1922 годзе (часопіс «Полымя»). Аўтар аповесці «Партызан» (1927), рамана «Драпежнікі» (1928—30). Другая частка рамана мела назву «У віры», к 1937 была завершана, рукапіс быў спалены супрацоўнікамі НКУС пасля арышту.
Бібліяграфія
- К культурна-прасветным задачам Беларусі // Зажынкі. Масква, 1918. С. 99-108.
- Нацыянальныя задачы Беларусі // Там жа. С. 136—145.
- На зломе: Апавяданні. Мн., 1925.
- Творы. Мн., 1984.
- Раман 1920—1930-х гадоў. Мінск, 2019. ISBN 978-985-02-1874-2
Зноскі
- НЁМАНСКІ Янка // Ахвяры і карнікі : [аб палітычных рэпрэсіях 1937―1938 гадоў] / Леанід Маракоў. — Мінск, 2007. — 439 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads