Гедройцы (мястэчка)
мястэчка ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гедройцы[1] або Гедройці[2], таксама Гіедра́йчэй[3] (літ.: Giedraičiai) — мястэчка ў Маляцкім раёне Уцянскага павета Літвы. Цэнтр Гедройцкай сянюніі. Размешчана на беразе возера Кемент (Гейдроцы), за 21 км на паўднёвы захад ад Малятаў.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Гедройцы (ням.: Gedereiten) згадваюцца ў крыжацкай хроніцы 1338 года. У 1373 і 1375 гадах вёску спусташалі крыжакі. У 1385 годзе яна ўвайшла ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.
У 1445 годзе ў Гедройцах быў пабудаваны касцёл, фундаваны ксяндзом Юзафам Гедройцем. Пад 1514 годзе яны ўпамінаюцца як мястэчка.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Гедройцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.
У часы паўстання 1863—1864 гадоў у ваколіцах Гедройцаў адбылася адна з найбуйнейшых бітваў з расійскімі войскамі.
Найноўшы час
У 1918 годзе абвешчаны часткай Літвы. У снежні 1920 года ў ваколіцах Гедройцаў адбыліся баі паміж літоўскім і польскім войскамі. Пасля мястэчка было ў нейтральнай зоне паміж Літвой і Польшчай, але потым увайшло ў склад Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагоддзе: ~1881 год — 297 чал. (148 муж. і 149 жан.)[4]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 684 чал.
Славутасці
- Касцёл Святога Барталамея (1812)
- Могілкі старыя каталіцкія
Вядомыя асобы
- Міхал Гедройц (каля 1420—1485) — каталіцкі манах, па смерці зваўся блаславёным.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads