Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Пінск)

Пінск From Wikipedia, the free encyclopedia

Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Пінск)map
Remove ads

Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — помнік у Пінску, размешчаны ў цэнтры горада, на плошчы Леніна. Адкрыты ў 1970 годзе. Прысвечаны заснавальніку савецкай дзяржавы У. І. Леніну. Аўтары помніка — скульптар М. Альтшулер і архітэктары М. Мілавідаў[1], В. Марокін[2].

Хуткія факты Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну, Краіна ...
Remove ads

Апісанне

На развітым бетонным стылабаце з выразна акрэсленымі квадратамі пліт асіметрычна размешчаны гранітная трыбуна і невысокі гарызантальна вырашаны пастамент з бронзавай фігурай Ільіча (вышыня фігуры 6,5 м). Энергічны крок, крысо паліто, адкінутае назад ветрам, характэрны паварот галавы ствараюць рамантычна-ўзнёслы вобраз правадыра рэвалюцыі. Помнік арганічна завяршае забудову галоўнай плошчы горада ў паўднёвай яе частцы, з боку р. Піна[1].

Помнік вылучаецца манументальнай пластыкай фігуры, выразным сілуэтам, удала знойдзеным маштабам[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Л. Г. Лапцэвіч. 1235. Помнік Леніну // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1984.  Брэсцкая вобласць.  368 с., іл.
  2. Марокин Вальдемар Сергеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads