Вуліца Янкі Купалы (Мінск)
вуліца ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Янкі Купалы — вуліца ў Мінску. Першапачаткова складалася з двух частак — Траецкай і Ягораўскай вуліцаў.
Remove ads
Гісторыя
Вуліца названа ў 1948 годзе[2] ў гонар Янкі Купалы (Івана Луцэвіча) (1882—1942) — класіка беларускай літаратуры, паэта, драматурга, публіцыста, выбітнага дзеяча беларускага адраджэння пачатку XX ст.
Апроч гістарычных, у розныя часы мела наступныя назвы: вуліца Паліцэйская (частка, 1866—1919), вуліца Набярэжная (частка), вуліца Пралетарская (частка), вуліца Кастрычніцкая (1919—1941 і 1944—1948), вуліца Артылерыйская (частка, 1941—1944).
Remove ads
Размяшчэнне
Пачынаецца ад скрыжавання з Першамайскай вуліцай, перасякаецца з вуліцамі Кірава, Карла Маркса, праспектам Незалежнасці, вуліцамі Інтэрнацыянальнай, Куйбышава і Максіма Багдановіча. Даўжыня — 1580 метраў[3].
На пачатковым участку па цотным боку знаходзіцца спуск да рацэ Свіслач (на іншым беразе знаходзіцца парк імя Горкага), далей па цотным боку разбіты парк імя Янкі Купалы (з помнікам паэту і літаратурным музеем[заўв 1]), затым вуліца перасякае Свіслач, далей — сквер імя Марата Казея і плошча Парыжскай камуны. Па няцотным боку вуліца шчыльна забудавана (сярод грамадскіх збудаванняў — Дом ветэранаў[заўв 2] і рэстаранны комплекс «Журавінка»[заўв 3]), на канчатковым участку (на іншым беразе Свіслачы) па няцотным боку размешчаны Алея Сяброўства. Раней на вуліцы размяшчаўся выстаўны цэнтр «Белэкспа» і былы галоўны корпус 2-й гарадской клінічнай бальніцы, якія былі знесены ў 2017 годзе. Пасля заканчэння вуліцы пачынаецца вуліца Старажоўская, а таксама Траецкае прадмесце. Хоць вуліца ўпершыню пачала забудоўвацца яшчэ ў XII—XIII стст., цяперашнія збудаванні былі пабудаваны пасля Вялікай Айчыннай вайны[3].
Remove ads
Забудова
- № 7 — 10-павярховы жылы дом (1970—1971; арх. У. Афанасьеў)[4].
Транспарт
На ўсім працягу вуліцы курсуе аўтобус № 57. На канчатковым участку грамадскі транспарт прадстаўлены таксама аўтобусамі (24, 177э) і тралейбусамі (12, 29, 40)[5].
Галерэя
- Від ад пачатковага ўчастку вуліцы ў бок скрыжавання з праспектам Незалежнасці
- Участак вуліцы на левым беразе Свіслачы
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads