Ставок (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ставо́к — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Дрысвята, за 23 кіламетры на паўднёвы захад ад горада Браслаў.
Возера Ставок сумесна з возерам Дрысвя́ты стала азёрным вадасховішчам пасля будаўніцтва на рацэ Прорва ў 1953 годзе плаціны ГЭС «Дружба народаў». Гідратэхнічныя збудаванні ГЭС рэгулююць узровень возера Дрысвяты, якое выкарыстоўваецца ў якасці вадаёма-ахаладжальніка Ігналінскай АЭС.
Плошча паверхні 0,25 км². Даўжыня 1,37 км, найбольшая шырыня 360 метраў, найбольшая глыбіня 2,3 м. Даўжыня берагавой лініі 3,88 км. Плошча вадазбору 666 км².
Катлавіна запруднага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 6—10 метраў (на захадзе да 25 метраў), разараныя, участкамі тэрасаваныя. Берагавая лінія моцна звілістая. Берагі нізкія, вышынёй 0,1—0,3 м. Ёсць 3 вузкія залівы, каля паўночнага берага востраў плошчай 0,2 га. Дно да глыбіні 1 м пясчанае, глыбей глеістае, на поўдні выслана крэменязёмістым сапрапелем. Зарастае падводнай расліннасцю. Возера эўтрофнае. Праз возера цячэ рака Прорва (злучае з азёрамі Дрысвяты і Аболе).
У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, гусцяра і іншыя віды рыб.
Remove ads
Літаратура
- Ставо́к // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 126. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. Н. М. Шевель. — Мн.: Белкартография, 2013. — 3 000 экз. (руск.)
Remove ads
Спасылкі
- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads