Прэзідэнцкія выбары ў Малдове (2024)

выбары прэзідэнта Рэспублікі Малдова From Wikipedia, the free encyclopedia

Прэзідэнцкія выбары ў Малдове (2024)
Remove ads

Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Рэспубліцы Малдова ў два туры: 20 кастрычніка 2024 года першы тур (адначасова з рэферэндумам аб уступленні краіны ў Еўрапейскі саюз) і 3 лістапада 2024 года другі тур.

Хуткія факты 20 кастрычніка 2024 (першы тур) 3 лістапада 2024 (другі тур), Яўка: ...

Па выніках першага тура выбараў, ніводны кандыдат не змог атрымаць больш за палову галасоў выбаршчыкаў, таму быў прызначаны другі тур, у якім прынялі ўдзел лідары першага тура Мая Санду і Аляксандр Стаяногла.

Remove ads

Выбарчая сістэма

Дата

17 красавіка 2024 года старшыня парламента Рэспублікі Малдова Ігар Гросу аб’явіў аб правядзенні прэзідэнцкіх выбараў адначасова з рэферэндумам аб уступленні ў Еўрапейскі саюз (ЕС) 20 кастрычніка. Рашэнне было ўхвалена парламентам Рэспублікі Малдова 16 мая[1][2].

Патрабаванні да кандыдатаў

Канстытуцыя Рэспублікі Малдова (п. 2 арт. 78) вызначае чатыры ўмовы, якім павінен адпавядаць кандыдат у прэзідэнты: мець грамадзянства Рэспублікі Малдова, быць не маладзейшым за 40 гадоў, пражываць у Малдове не менш за 10 гадоў і валодаць дзяржаўнай мовай. Артыкул 80 Канстытуцыі ўстанаўлівае тэрмін паўнамоцтваў: адна асоба не можа займаць пасаду больш за два тэрміны запар[3].

Працэдура

Кандыдаты могуць быць вылучаныя палітычнай партыяй, выбарчым альянсам ці балатавацца як незалежныя кандыдаты. Яны павінны сабраць не менш за 15 000 подпісаў выбаршчыкаў у сваю падтрымку як мінімум у палове адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак другога ўзроўню Малдовы, у кожным з якіх не менш за 600 подпісаў[4].

Вынікі выбараў можна лічыць сапраўднымі толькі ў тым выпадку, калі яўка будзе роўная або перавышаць 33 %[5].

Прэзідэнтам абіраецца кандыдат, які набраў абсалютную большасць галасоў. Калі ніводзін з кандыдатаў не набірае большасці галасоў, другі тур паміж двума кандыдатамі, якія набралі ў першым туры найбольшую колькасць галасоў, праводзіцца праз два тыдні пасля першага тура. Кандыдат, які набраў найбольшую колькасць галасоў у другім туры, становіцца прэзідэнтам[5].

Remove ads

Кандыдаты

У перыяд з 21 па 31 жніўня ЦВК Рэспублікі Малдова атрымала 23 заяўкі аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп у падтрымку 19 кандыдатаў, з якіх 13 заявак былі задаволены[6]. Двум з гэтых ініцыятыўных груп не ўдалося зарэгістраваць свайго кандыдата на выбарах.

Выбары

Першы тур

Пасля апрацоўкі ЦВК 100 % пратаколаў дзейны прэзідэнт Рэспублікі Малдова Мая Санду набрала 42,49 %, былы генпракурор Аляксандр Стаяногла сабраў 25,95 %[7].

ЦВК рэспублікі прызначыў на 3 лістапада 2024 года другі тур выбараў, у якім удзельнічаюць Мая Санду і Аляксандр Стаяногла[8].

Другі тур

Паводле даных ЦВК, пасля апрацоўкі 100 % пратаколаў Мая Санду набірае 55,35 % галасоў, Аляксандр Стаяногла атрымлівае 44,65 %. Яўка на выбарах склала крыху больш за 54 %[9].

Вынікі

Больш інфармацыі Кандыдат, Суб’ект вылучэння ...
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads