Прэзідэнцкія выбары ў Малдове (2024)
выбары прэзідэнта Рэспублікі Малдова From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Рэспубліцы Малдова ў два туры: 20 кастрычніка 2024 года першы тур (адначасова з рэферэндумам аб уступленні краіны ў Еўрапейскі саюз) і 3 лістапада 2024 года другі тур.
Па выніках першага тура выбараў, ніводны кандыдат не змог атрымаць больш за палову галасоў выбаршчыкаў, таму быў прызначаны другі тур, у якім прынялі ўдзел лідары першага тура Мая Санду і Аляксандр Стаяногла.
Remove ads
Выбарчая сістэма
Дата
17 красавіка 2024 года старшыня парламента Рэспублікі Малдова Ігар Гросу аб’явіў аб правядзенні прэзідэнцкіх выбараў адначасова з рэферэндумам аб уступленні ў Еўрапейскі саюз (ЕС) 20 кастрычніка. Рашэнне было ўхвалена парламентам Рэспублікі Малдова 16 мая[1][2].
Патрабаванні да кандыдатаў
Канстытуцыя Рэспублікі Малдова (п. 2 арт. 78) вызначае чатыры ўмовы, якім павінен адпавядаць кандыдат у прэзідэнты: мець грамадзянства Рэспублікі Малдова, быць не маладзейшым за 40 гадоў, пражываць у Малдове не менш за 10 гадоў і валодаць дзяржаўнай мовай. Артыкул 80 Канстытуцыі ўстанаўлівае тэрмін паўнамоцтваў: адна асоба не можа займаць пасаду больш за два тэрміны запар[3].
Працэдура
Кандыдаты могуць быць вылучаныя палітычнай партыяй, выбарчым альянсам ці балатавацца як незалежныя кандыдаты. Яны павінны сабраць не менш за 15 000 подпісаў выбаршчыкаў у сваю падтрымку як мінімум у палове адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак другога ўзроўню Малдовы, у кожным з якіх не менш за 600 подпісаў[4].
Вынікі выбараў можна лічыць сапраўднымі толькі ў тым выпадку, калі яўка будзе роўная або перавышаць 33 %[5].
Прэзідэнтам абіраецца кандыдат, які набраў абсалютную большасць галасоў. Калі ніводзін з кандыдатаў не набірае большасці галасоў, другі тур паміж двума кандыдатамі, якія набралі ў першым туры найбольшую колькасць галасоў, праводзіцца праз два тыдні пасля першага тура. Кандыдат, які набраў найбольшую колькасць галасоў у другім туры, становіцца прэзідэнтам[5].
Remove ads
Кандыдаты
У перыяд з 21 па 31 жніўня ЦВК Рэспублікі Малдова атрымала 23 заяўкі аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп у падтрымку 19 кандыдатаў, з якіх 13 заявак былі задаволены[6]. Двум з гэтых ініцыятыўных груп не ўдалося зарэгістраваць свайго кандыдата на выбарах.
Выбары
Першы тур
Пасля апрацоўкі ЦВК 100 % пратаколаў дзейны прэзідэнт Рэспублікі Малдова Мая Санду набрала 42,49 %, былы генпракурор Аляксандр Стаяногла сабраў 25,95 %[7].
ЦВК рэспублікі прызначыў на 3 лістапада 2024 года другі тур выбараў, у якім удзельнічаюць Мая Санду і Аляксандр Стаяногла[8].
Другі тур
Паводле даных ЦВК, пасля апрацоўкі 100 % пратаколаў Мая Санду набірае 55,35 % галасоў, Аляксандр Стаяногла атрымлівае 44,65 %. Яўка на выбарах склала крыху больш за 54 %[9].
Вынікі
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

