Пузыраногія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пузыраногія, махрыстакрылыя, трыпсы (Physopoda, або Thasanoptera) — атрад насякомых.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня да 5 мм (у тропіках да 14 мм). Афарбоўка дарослых разнастайная, лічынак — ярка-чырвоная або ружаватая. Цела ўкрыта дробнымі шчацінкамі. Вусікі 6—10-членікавыя. Ротавы апарат асіметрычны, колюча-сысучы. Ногі з 1—2-членікавымі лапкамі, паміж кіпцюркамі лапак пузырападобныя прысоскі (адсюль назва). Большасць пузыраногіх маюць дзве пары крылаў з махрамі па краі з доўгіх раснічак (адсюль другая назва). Пярэднягрудзі рухома злучаны з галавой і сярэднегрудзямі. Брушка з 11 сегментаў.
Remove ads
Распаўсюджанне
Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках і субтропіках. Жывуць на травяністых і дрэвавых раслінах, імхах, лішайніках, у глебе. На Беларусі найбольш часта трапляюцца трыпсы: трыпс аржаны (Limothrips denticornis), трыпс бабовы (Odontothrips intermedius), трыпс люцэрнавы (Odontothrips phaleratus), трыпс канюшынны (Haplothrips niger), трыпс лісцевы (Haplothrips subtilissimus), трыпс пшанічны (Haplothrips tritici), трыпс ільняны (Thrips linarius), трыпс тытунёвы (Thrips tabaci).
Падзяляецца на 2 падатрады: яйцакладныя і трубкахвостыя. Адрозніваецца каля 2 тыс. відаў.
Remove ads
Асаблівасці біялогіі
Кормяцца сокамі раслін, ёсць драпежнікі. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Лічынкі маюць 4—5 узростаў, не кормяцца, мала- або нерухомыя. За год змяняецца да 10 пакаленняў.
Значэнне для чалавека
Большасць відаў шкодзяць сельскагаспадарчым, дэкаратыўным і лясным раслінам, пераносяць узбуджальнікаў вірусных хвароб раслін.
Літаратура
- Максімава С., Трухан М. Пузыраногія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads