Пышна (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пы́шна — возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Зеха, за 14 км на паўночны захад ад горада Лепель, на поўдзень ад вёскі Пунішча.

Хуткія факты Пышна, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,34 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,43 км найбольшая глыбіня дасягае 5,2 м, сярэдняя каля 3,2 м. Плошча вадазбору 20,9 км². Аб’ём вады 1,08 млн м³.
Катлавіна Пышна лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй ад 2—3 да 10—12 метраў, спадзістыя. Берагавая лінія звілістая. Берагі сплавінныя, месцамі пясчаныя. Пойма забалочаная, шырынёй ад 10—40 да 700 м (на паўднёвым захадзе і паўночным усходзе). Дно возера выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. У Пышна ўпадае ручай з возера Доўгае, на паўночным усходзе выцякае рака Зеха. Зарастае больш за 70 % плошчы возера. Сярод раслін: аер, хвошч, трыснёг, чарот, гарлачыкі, харавыя водарасці.

У возеры водзяцца лешч, акунь, шчупак, лінь, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Remove ads

Літаратура

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads