Сіняло
вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сіняло́[1] (трансліт.: Sinialo, руск.: Синело) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Свіслач. Уваходзіць у склад Лугаваслабадскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
Ранняя гісторыя
У пісьмовых крыніцах вядома з 1555 года, належала маёнтку Лошыца, уласнасць князёў Друцкіх-Горскіх па князях Жаслаўскіх[2]. Напісанне старабеларускай мовай: Синило, Синин[2]. Пасля 1567 года ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1598, 1599 гадах уласнасць князя К. Ф. Друцкага-Горскага.
У 1772 годзе вёска, уласнасць Юзафа Прушынскага, належала маёнтку Каралішчавічы.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе вёска і карчма каля гасцінца Менск—Ігумен, уласнасць Станіслава Прушынскага і Каралішчавіцкай каталіцкай плябаніі.
У другой палове XIX стагоддзя частку купіў Карнэлій Пялікша, сяляне рабілі паншчыну для маёнтка Горкі. У 1858 годзе маёнтак і вёска, уласнасць Карнэлія Пялікшы і Прушынскіх.
Пасля 1861 года ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета. За ўдзел і кіраваннем паўстаннем 1863 года маёнткі Пялікшы Горкі-Абчак і Сіняло былі канфіскаваныя расійскімі ўладамі, сам ён пазбег пакарання праз эміграцыю. Паводле вопісу маёнтка Сіняло ад 21 сакавіка 1864 года, было 1340 дзесяцін зямлі, 2 карчмы, бровар, стайня, жылыя і гаспадарчыя пабудовы і інш., 1299 рублёў сярэдняга гадавога прыбытку[3]. У 1869 годзе колішнім маёнткам Пялікшы валодаў Лучынскі[4].
У 1866 годзе адкрыта народнае вучылішча. У другой палове XIX стагоддзя ў Сініле жылі выключна каталікі[4]. Паводле перапісу 1897 года быў хлебазапасны магазін. Паводле перапісаў 1908 года было 3 населеныя пункты — Сіняло, двор Пялікшы; вёска Сіняло Прушынскай; Сіняло, двор Фрыбеса[5].
У 1913 годзе адным з маёнткаў Сініло валодалі спадкаемцы Уладзіміра Лучынскага, было 515 дзесяцін зямлі[6].
Найноўшы час
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Каралішчавіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 18 студзеня 1931 года ўключана ў межы Менска. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У 1930-х гадах больш з 20 вяскоўцаў было рэпрэсавана[7][8].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 5 сакавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Каралішчавіцкага сельсавета, пасля — у склад Абчацкага сельсавета[9].
Remove ads
Насельніцтва
- 1772 год — 51 двор, 215 жыхароў
- 1800 год — 57 двароў, 359 жыхароў
- 1897 год — 86 двароў, 541 жыхар
- 1908 год[5]:
- Сіняло, двор Пялікшы — 41 двор, 273 жыхары
- Сіняло, вёска Прушынскай — 17 двароў, 136 жыхары
- Сіняло, двор Фрыбеса — 14 двароў, 94 жыхары
- 1917 год[10]:
- Сіняло (Пялікшы) — 107 двароў, 613 жыхароў, з іх 220 беларусаў, 22 велікарусы, 338 палякаў, 33 іншай нацыянальнасці (не яўрэі ці ўкраінцы)
- Сіняло (Прушынск.) — 18 двароў, 121 жыхар, з іх 86 беларусаў і 35 палякаў
- 1997 год — 95 двароў, 220 жыхароў
- 2009 год — 162 жыхары
- 2019 год — 221 жыхар[11]
Remove ads
Славутасці

- Касцёл Маці Божай Зоркі Евангелізацыі (1994)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads