Сінча
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сінча́[1] (трансліт.: Sinča, руск.: Синча) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 10 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 65 км ад Мінска, каля ракі Талька.
Remove ads
Гісторыя
Ранняя гісторыя
У 1710 годзе ўпамінаецца як моцна пацярпелая ў Паўночную вайну вёска ў складзе маёнтка Смілавічы-Бакшты ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[2]. У 1744 годзе ўласнасць М. Агінскай-Завішы.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XVIII стагоддзі нейкі час уласнасць Барэцкай, у складзе маёнтка Вомельна[3]. У 1800 годзе была капліца. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. З другой паловы XIX стагоддзя ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета.
Нейкі час уласнасць Бурзынскіх герба Трыўдар, пазней Ратынскіх герба Крыўда. Віктар Сармата Ратынскі ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года, за што значная частка маёнтка была канфіскавана расійскімі ўладамі, аднак сам маёнтак застаўся ў Ратынскіх[4].
Увесну 1886 года адбыліся сялянскія хваляванні супраць адміністрацыі памешчыка. У 1891 годзе заснаваны вінакурны завод, у якім у 1913 годзе было 10 рабочых.

Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы было 2 крамы, побач аднайменны маёнтак Ратынскага, дзе быў вінакурны завод. У 1897 годзе маёнткам валодаў Баагім Ратынскі, сын Віктара[5]. У канцы XIX стагоддзя сяляне Сінчы апроч земляробства займаліся вырабам колаў, саней, ліпавых рагожак, а таксама пчалярствам у навакольных лясах[6].
У 1903 годзе адкрыта школа граматы.
У жніўні 1905 года адбылося сялянскае выступленне, распачатае з самавольнага выпасу жывёлы на пасевах Ратынскага[7]. Выступленне падаўлена салдатамі, арганізатары арыштаваныя[8].
Паводле перапісу 1917 года ў маёнтку былі 2 млыны і крупадзёрка. Апошнім уласнікам маёнтка быў Багдан Лукаш Ратынскі, сын Віктара[4].
Найноўшы час
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[9]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны. Школа граматы рэарганізавана ў школу 1-й ступені, у якой у 1922 годзе вучыліся 86 дзяцей, у тым ліку 26 дзяўчынак, працавалі 2 настаўнікі. З 1924 да 1965 года цэнтр Сінчанскага сельсавета.
У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя. У 1933 годзе быў створаны саўгас «Сінча», працавала кузня, маслабойня, стальмашня, шорная майстэрня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ліпені 1943 года вёска спалена нямецкай уладай, забіта 16 чалавек[10].
Remove ads
Насельніцтва
- 1800 год — 28 двароў, 180 жыхароў
- 1816 год — 37 двароў, каля 200 жыхароў
- 1897 год — 84 двары, 532 жыхары
- 1908 год — вёска, 101 двор, 647 жыхароў; маёнтак, 1 гаспадарка, 142 жыхары
- 1917 год — вёска, 118 двароў, 632 жыхары; маёнтак, 195 жыхароў
- 1960 год — 348 жыхароў
- 2002 год — 78 двароў, 163 жыхары
- 2010 год — 60 гаспадарак, 118 жыхароў
- 2012 год — 52 гаспадаркі, 111 жыхароў
- 2019 год — 106 жыхароў
Remove ads
Славутасці
- Гаспадарчы двор маёнтка (XIX ст.)[11]
Страчаная спадчына
- Сядзіба Ратынскіх (XIX ст.)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads