Пясчанка чаборалістая

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Пясчанка чаборалістая
Remove ads

Пясча́нка чаборалістая[1] (Arenaria serpyllifolia) — від кветкавых раслін роду Пясчанка (Arenaria) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae). Тыпавы від роду.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Аднагадовая залозіста апушаная кароткімі валаскамі травяністая расліна вышынёй 5—20[1] см. Сцябло прамастойнае або прыўзнятае, галінастае. Лісце дробнае, супраціўнае, простае, суцэльнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай, апушанае. Верхняе лісце сядзячае, ніжняе — на кароткіх чаранках. Кветкі дробныя, белага колеру, у несапраўдных паўпарасоніках. Пялёсткаў — 5. Тычынак — 10. Плод — шматнасенная каробачка, якая раскрываецца 6 зубцамі.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана ва ўмераных і трапічных абласцях Еўразіі і Паўночнай Афрыкі[2]. Натуралізавалася на тэрыторыі Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі[2]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[3]. Расце на лугах, камяністых россыпах, садах і агародах, пустках, газонах, аблогах, каля дарог. Пустазелле.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.  599 с., іл. 10 000 экз.
  2. Песчанка тимьянолистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads