Пясчанка (Першамайскі сельсавет)

вёска ў Першамайскім сельсавеце Бярозаўскага раёну Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пясча́нка[1] (трансліт.: Piasčanka, руск.: Песчанка) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. Размешчана за 18 км ад Бярозы, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 1563 годзе ў Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Кабацкага.

Пад уладай Расійскай імперыі

Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе ў Малецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні.

Найноўшы час

У 1905 годзе вёска ў Бярозаўскай воласці. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Малецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска ў Кабакоўскім сельсавеце. У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 5 жыхароў вёскі, на фронце загінулі 2 воіны землякі.

З 14 красавіка 1964 года ў Блудзенскім сельсавеце (перайменаваны ў Першамайскі 1 жніўня 1964). Паводле перапісу 1970 года — у саўгасе «Бярозаўскі».

Remove ads

Планіроўка

Планіровачна складаецца з дугападобнай, двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з поўначы на паўднёвы ўсход.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads