Пятровіцкае вадасховішча
вадасховішча From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пятро́віцкае — вадасховішча ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, за 15 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Смалявічы.
Вадасховішча створана ў 1978 годзе плацінай на рацэ Волма каля вёскі Пятровічы. Плошча паверхні 4,8 км², даўжыня 11,5 км, найбольшая шырыня 2 км. Найбольшая глыбіня 8,2 м. Аб'ём вады 15 млн м³. Ваганні ўзроўню вады 3,5 м. Плошча вадазбору 214 км².
У вадасховішчы водзяцца шчупак, лешч, акунь, язь, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.
Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах арашэння, рыбагадоўлі, воднага забеспячэння і добраўпарадкавання прылеглых населеных пунктаў.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 166. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 324.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 19, 49. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- Ліст карты N-35-80. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1983 г. (руск.)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads