Пётр Аляксандравіч Гарбацэвіч-Клінцэвіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Аляксандравіч Гарбацэвіч-Клінцэвіч (ліпень 1903, мяст. Трабы, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер Іўеўскі раён Гродзенскай вобласці — 27 лютага 1938, Менск, НКУС) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, навуковец.
Remove ads
Біяграфія
З сялянскай сям’і. Брат Сямёна Клінцэвіча. Падчас Першай сусветнай вайны ў бежанстве ў Самары. Скончыў сярэднюю школу. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне на баку бальшавікоў. У 1920 годзе ўступіў у УКП(б). З 1922 года на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі. Арыштоўваўся польскімі ўладамі.

Пасля вяртання ў БССР навуковы супрацоўнік камісіі па Заходняй Беларусі БелАН. Быў жанаты, гадаваў дзіця.
Арыштаваны 31 жніўня 1933 года ў Менску па адрасе: вул. Універсітэцкая, д. 36/29, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Вызвалены 25 ліпеня 1935 года. Зноў арыштаваны ў 1937 годзе. «Тройкай» НКУС 13.2.1938 прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (№ 10182-с, захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956, па другой 28.11.1956.
Remove ads
Творы
- Гарбацэвіч, П. Полёнізацыя Заходняй Беларусі / П. Гарбацэвіч. — Менск : [б. в.], 1932. — 24 с.
Літаратура
- Гарбацэвіч-Клінцэвіч Пётр Аляксандравіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 1 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2004.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads