Пётр Аляксандравіч Пархомчык

беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пётр Аляксандравіч Пархомчык (22 жніўня 1957, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2020—2022), Намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі (2022—2022), старшыня Брэсцкага аблвыканкама (з 2024 года).

Хуткія факты Пётр Аляксандравіч Пархомчык, міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 22 жніўня 1957 года ў Мінску.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1974 годзе свідравальшчыкам на МТЗ. У 1975—1977 гадах праходзіў тэрміновую ваенную службу ў 5-й брыгадзе спецназа ў Мар’інай Горцы[4]. Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

26 гадоў адпрацаваў на закрытым прадпрыемстве, якое знаходзілася на тэрыторыі МТЗ. Яно выпускала прадукцыю для ваенна-прамысловага комплексу. Там ён прайшоў шлях ад рабочага да дырэктара гэтай спецвытворчасці[4].

У 2007 годзе прызначаны генеральным дырэктарам Беларускага аўтамабільнага завода.

4 чэрвеня 2020 года прызначаны Міністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь[5].

16 жніўня 2022 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Беларусі[6].

12 жнізня 2024 года прызначаны старшынёй Брэсцкага аблвыканкама[7].

Remove ads

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дачку і сына[4].

Хобі

Чытанне кніг, парыцца ў лазні[4].

Узнагароды

Зноскі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads