Пётр Вікенцьевіч Садоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Вікенцьевіч Садоўскі, вядомы як Пётра Садоўскі (нар. 2 лютага 1941) [2] — беларускі мовазнавец, палітык і дыпламат. Кандыдат філалагічных навук.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 2 лютага 1941[2][3] года ў вёсцы Будзькаўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці[4].
У 1953—1959 гадах вучыўся ў Мінскім сувораўскім вучылішчы. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. Валодае нямецкай, англійскай, іспанскай і французскай мовамі.
Працаваў дацэнтам у ВНУ[4]. Быў членам Прэзідыума і старшынёй камісіі ў замежных справах Вярхоўнага Савета БССР і Рэспублікі Беларусь 12-га склікання[5]. У часы парламенцкай дзейнасці быў членам фракцыі Беларускага народнага фронту.
3 чэрвеня 1992 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія[6]; адстаўлены быў 28 кастрычніка 1994 года[7].
Пасля адстаўкі займаецца грамадскай і палітычнай дзейнасцю ў Беларусі. Да 2009 г. быў членам сойму Партыі БНФ[8]. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра[4].
Працаваў у аддзеле знешніх сувязяў «Прыёрбанка»[4].
Аўтар кнігі ўспамінаў «Мой шыбалет» (2008).
Удзельнічаў у акцыях супраць інтэграцыі з Расіяй, якія адбываліся ў Мінску ў снежні 2019 года. Выканаў патрыятычнаю песню на словы Янкі Купалы «А ў бары-бары тры дарожанькі», якую ён спяваў, будучы дэпутатам Вярхоўнага Савета, на плошчы Незалежнасці 25 жніўня 1991 года. Цэнтральным судом Мінска ў рамках адміністрацыйнага працэсу быў прысуджаны да штрафу[9].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[10].
Зноскі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- Пётра Садоўскі. Мы былі гістарычна шчаслівыя… // Arche, 12 студзеня 2009
- паводле іншых звестак - у 1939 г.
- Юры Дракахруст. Садоўскі Пётра // Акцэнты Свабоды (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе). — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2009. — 430 с. — ISBN 978-0-929849-28-7.
- Пётра Садоўскі: «Была агульная атмасфера чакання вялікіх пераменаў і шчасця…» Архівавана 3 чэрвеня 2009. // Хартыя’97
- Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 3 июня 1992 г. № 1700-XII «О назначении Садовского П. В. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Федеративной Республике Германия и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» Архівавана 1 чэрвеня 2012. (руск.)
- Галіна Абакунчык: Сойм Партыі БНФ без Баршчэўскага і Садоўскага . Радыё Свабода (7 верасня 2009).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads