Пётр Уладзіміравіч Зыль

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пётр Зыль (нар. 7 красавіка 1994) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Энергетыка».

Хуткія факты Пётр Зыль, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў мінскім «Дынама». У 2011—2012 гадах выступаў за фарм-клуб «Дынама-2» у Другой лізе, пасля на працягу трох з паловай гадоў на правах арэнды быў іграком першалігавай «Бярозы-2010».

Па заканчэнні сезона 2015 «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і ў сакавіку 2016 года Зыль быў аддадзены ў арэнду клубу «Зорка-БДУ»[2]. У жніўні 2016 года перабраўся ў магілёўскі «Дняпро»[3], якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу.

У лютым 2017 года, канчаткова пакінуўшы мінскае «Дынама», падпісаў новае пагадненне з магіляўчанамі[4]. 22 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць наваполацкага «Нафтана» (4:0).

У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе»[5], дзе стаў іграком асновы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года вярнуўся ў Магілёў[6], аднак у студзені 2018 года перайшоў у «Ліду» на рэгулярнай аснове[7].

Па заканчэнні сезона 2018 пакінуў лідскі клуб. У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у «Нафтане» і НФК, аднак у выніку ў сакавіку папоўніў склад клуба «Ашмяны-БДУФК». Пакінуў ашмянскую каманду ў жніўні 2019 года[8].

У жніўні 2020 года быў дыскваліфікаваны на 2 гады па справе аб дагаварных матчах[9].

У пачатку 2022 года далучыўся да мар’інагорскай «Вікторыі», а ў пачатку 2024 года стаў іграком мінскага «Энергетыка».

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads