Мар’ян Масоніус
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Мар’ян Масоніус або Масоніюс, радзей Пётр Пятровіч Масоніус (польск.: Piotr Marian Massonius, руск.: Пётр Петрович Массониус; Крыптанімы: Mns; 1 лютага 1862, Курск[1] — 20 ліпеня 1945, Вільня[1]) — беларуска-польскі філосаф, псіхолаг i педагог, асветнік, энцыклапедыст і журналіст, шматгадовы выкладчык Універсітэта Стэфана Баторыя.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхты Навагрудскага павета Мінскай губерні, каталік. Сын палкоўніка Рускай імператарскай арміі Пятра Масоніуса і Алены са Слізняў[1], дачкі Атона Слізня — філамата і сябра Адама Міцкевіча[2]. Бацька даслужыў звання генерал-маёра, памёр у 1874 годзе[3]. У 1882 годзе Мар’ян ажаніўся з Анеляй Гоўвальт[1][4].
Вырас у маёнтку Мар’янаўцы Навагрудскага павета[5]. Скончыў Мінскую гімназію, потым матэматычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, затым з 1890 года вывучаў філасофію, педагогіку, славістыку і гісторыю мастацтва ва ўніверсітэтах Лейпцыга, Берліна, Прагі і Мюнхена[1][3]. У 1890 годзе абараніў ступень доктара філасофіі ў Лейпцыгскім універсітэце працай «Пра трансцэндэнтальную эстэтыку Канта» («Über Kants transcendentale Aestethik»)[5].
Стаў адным з прадстаўнікоў Варшаўскай школы пазітывізму, якая разам з польскімі неакантыянцамі сфарміравала адзіны фронт супраць месіянізму[6]. Погляды Масоніуса прынята называць «крытычным або новакрытычным пазітывізмам»[5]. Аўтар крытычных прац па польскай гісторыі.
Пасля вяртання ў Расію жыў у Пецярбургу, з 1891 года працаваў у рэдакцыі штотыднёвіка «Kraj», дзе блізка супрацоўнічаў з Уладзімірам Спасовічам[1].
У 1892 годзе пераехаў у Варшаву[4]. Публікаваўся ў «Głosie», «Tygodniku Illustrowanym», «Wisłe», «Ateneum», «Gazecie Warszawskiej»[1] і «Gazecie Polskiej»[1][4]. У 1895—1905 гадах быў членам рэдакцыі «Wielkiej Encyklopedii Powszechnej Ilustrowanej»[1], яго артыкулы падпісаны скарачэннем Mns (Шалькевіч інтэрпрэтуе скарачэнне як адсылку да Мінска, як Масоніус усё жыццё лічыў сябе мінчанінам[5]). Быў членам рэдкалегіі і аўтарам біяграфій (Лібэльта, Рыбінскага, Скшынецкага i Трэнтоўскага[7]) для «Albumu biograficznego zasłużonych Polaków i Polek wieku XIX» (1901—1903) Марыі Хелмонскай[7]. У 1897—1914 гадах быў у рэдакцыі «Przeglądu Filozoficznego».
14 красавіка 1906 абраны ў Дзяржаўную думу 1-га склікання ад агульнага складу выбаршчыкаў Мінскага губернскага выбарчага сходу[1]. Уваходзіў у групу Заходніх ускраін, аўтанаміст. Выступаў у Думе па аграрным пытанні, прамаўляў пра грамадзянскую роўнасць, Беластоцкі пагром, наконт даклада Аграрнай камісіі, пра ўрадавае паведамленне па аграрным пытанні. Пасля роспуску Думы імператарам Мікалаем II далучыўся да Саюзу аўтанамістаў і федэралістаў Лядніцкага, дэкларацыю якога падпісаў[4][3].
У 1906—1914 гадах працаваў выкладчыкам гімназій Рэя і Гурскага ў Варшаве[1]. У 1907—1914 гадах выкладчык філасофіі і псіхалогіі на факультэце гуманітарных навук Таварыства навучальных курсаў у Варшаве[3][8] (пазней Свабодны польскі ўніверсітэт).
Падчас 1-й сусветнай вайны апынуўся ў Мінску, дзе ў 1915—1918 гадах кіраваў польскай гімназіяй[1][4], яго вучнем быў Ежы Гедройц[9].
12—15 жніўня 1917 года ўдзельнічаў у працы Дзяржаўнай нарады ў Маскве.
У 1917—1918 гадах кіраваў рэдакцыяй «Dziennika Mińskiego»[10]. Уваходзіў у камісію па стварэнні Беларускага ўніверсітэта ў Менску, а таксама выкладаў курсы беларусазнаўства[4], дзе выкладаў беларускую мову[11]. У 1918 годзе арганізаваў польскую гімназію імя Уладзіслава Сыракомлі ў Нясвіжы, быў яе першым дырэктарам да 1919 года[1]. Двойчы арыштаваны і прыгавораны да расстрэлу бальшавікамі, спачатку ў 1919 годзе, затым падчас польска-бальшавіцкай вайны ў 1920 годзе[1], вызвалены па абмене[3].

У 1918 годзе Антон Луцкевіч называў Мар’яна Масоніуса сярод удзельнікаў беларускага нацыянальнага руху[12].
У незалежнай Польшчы, з кастрычніка 1920 года, працаваў выкладчыкам філасофіі і педагогікі ва Універсітэце Стэфана Баторыя (УСБ)[4]. У сваіх лекцыях надаваў найбольшую ўвагу эпістэмалогіі і эстэтыцы. Падчас наступлення Тухачэўскага эвакуіраваўся разам з універсітэтам спачатку ў Варшаву, потым ненадоўга ў Познань, дзе чытаў лекцыю пра бальшавізм («O bolszewictwie»)[13]. З 1922 года быў дэканам і намеснікам дэкана гуманітарнага факультэта УСБ [4]. Чытаў лекцыі па гісторыі філасофіі і педагогікі, псіхалогіі народаў і эстэтыцы. Выкладаў таксама ў мужчынскай гімназіі і ліцэі на Туравай гары, сярод яго вучняў быў Чэслаў Мілаш[4]. Творы Масоніуса ўключаюць зборы філасофскіх эсэ, вядомы яго пераклады на польскую мову заходнееўрапейскіх філосафаў — Канта, Шапенгаўэра і Тардзьё[14].
У 1928 годзе ўзначаліў спецыяльную экзаменацыйную камісію для выпускнікоў Віленскай і Навагрудскай беларускіх гімназій[15].
У 1932 годзе выйшаў на пенсію[1]. Тады ж быў узнагароджаны Камандорскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы (9 лістапада 1932)[16].
Належаў, між іншым, да Філасофскага таварыства ў Варшаве[3] і віленскага Таварыства сяброў навук.
Пахаваны на Бернардынскіх могілках у Вільні[4].
Архіўныя матэрыялы Мар'яна Масоніуса захоўваюцца ў Архіве Польскай Акадэміі навук у Варшаве пад сігнатурай III-17[17].
Remove ads
Выбраныя публікацыі
- Szkice estetyczne (1884)[18]
- Über den kritischen Realismus (1887, Лейпцыг)[1]
- Очерк истории польской филозофии (1890, Масква)[5][4]
- Racjonalizm w teorii poznania Kanta (1898)
- Rozdwojenie myśli polskiej (1901, Варшава)[1]
- O bolszewictwie. Odczyt wygłoszony w dniu 21 sierpnia 1920 roku w Poznaniu, Poznań-Warszawa: Księgarnia św. Wojciecha, 1921 (Głosy na czasie (45))[19]
- Dzieje Uniwersytetu Wileńskiego 1781—1832. Mirosław Supruniuk (red.). Toruń: Uniwersytet M. Kopernika, 2005. ISBN 83-231-1828-0.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads