Піжма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Піжма[1] (Tanacetum) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).
Remove ads
Назва
Назва расліны звязана з састарэлым піжма («мускус »): з аглядам на характэрны моцны пах. У сваім старажытным значэнні піжма паходзіць праз польскае і чэшскае пасярэдніцтва ад старажытнанямецкага слова bisamo, якое, у сваю чаргу, паходзіць ад лац.: bisamus ад іўр.: besem («духмянасць»).
Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны.
Сцёблы прамастойныя або ўзыходныя. Сцябло ў расліны тоўстае, з невялікай колькасцю лісця і кветкай на верхавіне. Вышыня расліны часам дасягае аднаго метра.
Лісце перыстарассечанае ці чаргаванае з кропкавымі паглыбленнямі, апушанае. Кветкі жоўтыя, трубчастыя, у кошыках, сабраных у шчыткападобныя суквецці, радзей адзіночныя. Цікавым у кветцы з’яўляецца тое, што ў ёй адсутнічаюць пялёсткі, або яны непрыкметныя па памеры. Таксама кветка з’яўляецца даволі жорсткай і ўтрымлівае ў сабе вялікую колькасць дубільных рэчываў.
Плод — сямянка.
Remove ads
Арэал і экалогія
Распаўсюджана на ўсёй тэрыторыі Еўразіі, акрамя субарктычнага і арктычнага паясоў. У Забайкаллі і Манголіі піжмавыя стэпы. На тэрыторыі Беларусі 1 дзікарослы від: піжма звычайная, або дзікая рабінка (Tanacetum vulgare), старажытная лекавая расліна. Трапляецца на палях, у хмызняках, каля дарог і жылля. Інтрадукавана піжма паўночная (Tanacetum boreale).
Значэнне і выкарыстанне
Харчовыя, лекавыя, інсектыцыдныя расліны.
Траву піжмы выкарыстоўваюць у харчовай і лікёра-гарэлачнай прамысловасці (заменнік карыцы, мускатнага арэху).
Піжма шырока ўжываецца ў народнай медыцыне пры лячэнні жаўтухі, эпілепсіі, вадзянкі, дыярэі, малакроўя, сардэчнасасудзістых хвароб і парушэнні сардэчнай дзейнасці. Выкарыстоўваецца таксама як сродак для паляпшэння апетыту і абмену рэчываў, як мачагонны, патагонны і жоўцегонны сродак, антыгістамінны і проціліхаманкавы сродак, пры галаўным болю. Кветкі піжмы прыкладваюць да месца вывіху, пры напуханні скуры і гематомах.
Remove ads
Віды
- Tanacetum abrotanifolium
- Tanacetum abrotanoides
- Tanacetum achilleifolium
- Tanacetum alatavicum
- Tanacetum argenteum
- Tanacetum atkinsonii
- Tanacetum balsamita — Кануфер, ці Півоня, ці Пінавея, ці Піжма, ці Калуфар
- Tanacetum bipinnatum
- Tanacetum camphoratum
- Tanacetum cinerariifolium
- Tanacetum coccineum
- Tanacetum corymbosum — Рамоначнік шчытковы
- Tanacetum densum
- Tanacetum falconeri
- Tanacetum ferulaceum
- Tanacetum haradjanii
- Tanacetum kaschgarianum
- Tanacetum krylovianum
- Tanacetum macrophyllum
- Tanacetum microphyllum
- Tanacetum millefolium
- Tanacetum niveum
- Tanacetum odessanum
- Tanacetum parthenifolium
- Tanacetum parthenium
- Tanacetum pinnatum
- Tanacetum polycephalum
- Tanacetum poteriifolium
- Tanacetum praeteritium
- Tanacetum ptarmiciflorum
- Tanacetum pulchrum
- Tanacetum richterioides
- Tanacetum santolina
- Tanacetum scopulorum
- Tanacetum tanacetoides
- Tanacetum tatsienense
- Tanacetum vulgare — Піжма звычайная, ці Дзікая рабінка
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 128. — 160 с. — 2 350 экз.
- GRIN Species Records of Tanacetum. . Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 12 мая 2015.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads