Піна

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Піна
Remove ads

Пі́на — рака ў Іванаўскім і Пінскім раёнах Беларусі, левы прыток Прыпяці.

Хуткія факты Піна, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі складае 40 км. Плошча вадазбору — 2460 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці — 8,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,01 . На рацэ горад і порт Пінск.

Remove ads

Назва

На думку М. Фасмера, назва ракі Піна звязаная са ст.-інд. pīnás «тлусты, тоўсты», páyatē «напаўняецца», páyas «сок, вада». Параўн. піць[1].

Паводле У. Тапарова, назва Піна балцкага паходжання. Балцкія назоўныя аналагі — прускія тапонімы Pinno, Pynouwe, літоўскі гідронім Pynauja[2].

На думку В. Жучкевіча, назва ракі славянская, утвораная ад асновы пін, сэнсавае значэнне якой «прыпынак, прыстань, вір у рацэ, гаць». Параўн. беларускія словы спыніць, упынак, запынь, упын, пыніць, украінскае зупинка і г. д.[3].

Згодна з народна-этымалагічнай версіяй, назва Піны ад украінскага (паляшуцкага) піна «пена», якая па рацэ плавала[крыніца?].

Remove ads

Гідраграфія

Пачынаецца каля вёскі Пераруб Іванаўскага раёна, вусце — ў межах Пінска. Паводле меркавання некаторых даследчыкаў рака бярэ свой пачатак каля вёскі Дубай Пінскага раёна (даўжыня рэчышча 27 км). Піна з’яўляецца часткай Дняпроўска-Бугскага канала.

Цячэ па нізіне Прыпяцкага Палесся. Даліна невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Рэчышча слабазвілістае, шырынёй 30—40 м. У выніку каналізавання лукавіны ракі выпрастаныя, рэчышча паглыблена на перакатах. Воднасць ракі падтрымліваецца перакідам часткі сцёку з Прыпяці праз сістэму Выжаўскага і Белаазерскага каналаў. Для падтрымання суднаходнага рэжыму рака зарэгулявана шлюзамі, на асобных участках абвалаваная.

Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Хуткасць цячэння нязначная. У межах Пінска назіраецца адваротнае цячэнне (у перыяд межані).

Асноўныя прытокі справа: канава Выценская, канава Таўкачыха, канава Кобельская, канава каля вёскі Хамічава, Ступа; злева: Струга, Няслуха, Піліпаўка.

На перыяд вясновага разводдзя (з пачатку сакавіка, доўжыцца ў сярэднім 65–80 сутак; ускладняецца нераўнамернасцю снегараставання і выпадзеннем дажджоў) прыпадае 38,5 %, на летне-восеньскую межань — 32,8 %, на зімовую — 28,7 % аб’ёму гадавога сцёку.

У басейне ракі знаходзяцца азёры Акуніна, Гарынец, Пясчанае, Расне, Семяховічы і іншыя.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads