Рольф Цынкернагель

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рольф Цынкернагель
Remove ads

Рольф Марцін Цынкерна́гель (ням.: Rolf Martin Zinkernagel, нар. 6 студзеня 1944(1944-01-06)[1][2][…], Рыэн[d], кантон Базель-Штат[3][4]) — швейцарскі вучоны ў галіне імуналогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1996 годзе разам з П. Догерці «за адкрыцці ў галіне імуннай сістэмы чалавека, у прыватнасці яе здольнасці выяўляць клеткі, заражаныя вірусам».

Хуткія факты Рольф Марцін Цынкернагель, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Базельскі ўніверсітэт у 1968 годзе, дзе і працаваў. З 1971 года ў Лазанскім універсітэце. З 1973 года ў Аўстралійскім універсітэце (Канбера). З 1975 года ў клініцы медыцынскіх даследаванняў г. Ла-Джола (ЗША). З 1979 года ў Цюрыхскім універсітэце, з 1992 па люты 2008 год[9] дырэктар Інстытута эксперыментальнай імуналогіі ў Цюрыху.

Аўтар навуковых прац па механізмах імуналагічнай талерантнасці, памяці, распазнавання клеткамі імуннай сістэмы мікробаў і малекул уласнага арганізма. Вызначыў ролю лімфацытаў (кілераў) у абароне ад вірусаў, антыцел у клетачным імунным адказе пры аўтаімунных рэакцыях у запаленчых працэсах.

Замежны член Нацыянальнай АН ЗША (1996), Аўстралійскай АН (1996), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1998), Лонданскага каралеўскага таварыства (1998).

Член Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1994).

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Rolf M. Zinkernagel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Rolf M. Zinkernagel // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  3. NNDB — 2002.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1373513'></a>
  4. www.ae-info.org
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107213897'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads