Павел Уладзіміравіч Сцяцко

беларускі мовазнавец і дыялектолаг From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Павел Уладзіміравіч Сцяцко́[3] (5 сакавіка 1930, в. Грабава, цяпер Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці — 23 сакавіка 2020, Азёры, Гродзенскай вобласці) — беларускі мовазнавец і педагог. Доктар філалагічных навук (1980), прафесар, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь[4]. Аўтар шматлікіх артыкулаў і кніг па дыялекталогіі і граматыцы на беларускай, рускай і польскай мовах.

Хуткія факты Павел Уладзіміравіч Сцяцко, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў літаратурны факультэт (аддзяленне беларускай мовы і літаратуры) Гродзенскага педагагічнага інстытута. Пазней выкладчык, старэйшы выкладчык кафедры беларускай мовы і літаратуры.

21 снежня 1962 года абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму лексікі гаворак Зэльвенскага раёна. Выкладаў у Мінскім педагагічным інстытуце на кафедры беларускай мовы. З 10 ліпеня 1980 загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пазней зноў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце, на кафедры польскай філалогіі, з ліпеня 1990 узначаліў кафедру беларускай культуры. Удзельнічаў у стварэнні першага ў Беларусі факультэта беларускай філалогіі і культуры, пазней узначаліў кафедру беларускага і тэарэтычнага мовазнаўства. Удасканальваў веды чэшскай і польскай мовы ў Карлавым універсітэце ў Празе (1983) і Варшаўскім універсітэце (1988).

З 2016 года на пенсіі[5].

Remove ads

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Сфера навуковых інтарэсаў — словаўтварэнне народна-дыялектнай і літаратурнай мовы, словаўтваральныя сувязі славянскіх моў, мова беларускіх мастацкіх твораў, лексікалогія, дыялекталогія, этымалогія, методыка выкладання беларускай мовы ў вышэйшых навучальных установах.

Рэдактар навуковага альманаха «Гродзенскія запісы. Старонкі гісторыі і культуры», член рэдакцыйных калегіяў выданняў «Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», часопіса Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Роднае слова», «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта", «Białostocki Przegląd Kresowy», «Русский язык».

Уваходзіць у склад Камісіі па словаўтварэнні Міжнароднага камітэта славістаў, у склад Міжнароднага Камітэта беларусістаў. Узначальвае Гродзенскую філію Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Удзельнічаў у працы ІХ Міжнароднага з’езду славістаў, І Міжнароднага Кангрэса беларусістаў, у многіх міжнародных сымпозіюмах і канферэнцыях. Падрыхтаваў 15 кандыдатаў навук, з якіх А. Рогалеў абараніў доктарскую дысертацыю.

Мае больш за 600 апублікаваных прац[5], у тым ліку больш за 30 кніг і 6 брашураў (з іх 5 манаграфіяў, 5 слоўнікаў, 18 навучальных дапаможнікаў і падручнікаў для ВНУ і сярэдніх спецыяльных вучылішчаў).

Сваёй навуковай дзейнасцю зрабіў унесак у барацьбу з русіфікацыяй беларускай мовы[6].

Remove ads

Выбраная бібліяграфія

Асноўныя працы:

  • Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы. — Мінск, 1969. (разам з М. С. Яўневічам)
  • Беларуская мова. — Мінск, 1970. (разам з М. Ц. Кавалёвай)
  • Народная лексіка. — Мінск, 1970.
  • Дыялектны слоўнік: З гаворак Зэльвеншчыны. — Мінск, 1970.
  • Народная лексіка і словаўтварэнне. — Мінск, 1972.
  • Беларускае народнае словаўтварэнне. — Мінск, 1977.
  • Беларуская граматыка. Ч. 1. 1985. (раздзел «Словаўтварэнне» і частка «Марфалогіі»)
  • Праблемы лексічнага нармавання беларускай мовы. — Гродна, 1990.
  • Праблемы нормы, культуры мовы. — Гродна, 1998.
  • Руска-беларускі фізічны слоўнік. Гродна, 1999. (разам з А. М. Каладзінскім і Д. М. Карацінскай)
  • Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны. — Гродна, 1999.
  • Культура мовы. — Мінск, 2002.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — ТрыоМн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 319. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13028710'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q24038862'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q14271902'></a>
  2. Беларусь у асобах і падзеях Праверана 11 лістапада 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q112702533'></a>
  3. Сіплівеня Ж. С. Павел Уладзіміравіч Сцяцко. Да 75-годдзя з дня нараджэння // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 1. Гісторыя і археалогія. Філасофія. Паліталогія. 2005. № 1. С. 5—7.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads