Раві Шанкар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раві Шанкар (7 красавіка 1920, Варанасі — 11 снежня 2012, Сан-Дыега) — індыйскі музыкант, кампазітар, шырока вядомы як віртуоз гульні на сітары. Унёс вялікі ўклад у папулярызацыю ў заходніх краінах індыйскай класічнай музыкі ў цэлым і яе інструментаў і выканаўцаў у прыватнасці. Важную ролю пры гэтым адыгралі як знаёмства з гуртом The Beatles і доўгае сяброўства з іх гітарыстам Джорджам Харысанам (Харысан вучыўся ў Раві гульні на сітары), так і асабістая харызма Раві Шанкара.
Выступаў на легендарных фестывалях у Мантэрэі (1967) і Вудстаку (1969), у 1960-х гадах канцэртаваў разам з Іегудзі Менухіным (у студзені 1967 года быў выпушчаны рэліз «West Meets East», які адлюстроўвае іх сумесную дзейнасць).
Працаваў у кіно з Сацьяджытам Раем, Мрыналам Сенам, Норманам Мак-Ларэнам, Оліверам Стоўнам, Рычардам Атэнбора і інш., яму належыць музыка больш чым да трыццаці ігравых і дакументальных фільмаў.
Музычная кар’ера Раві Шанкара доўжылася больш за шэсць дзесяцігоддзяў, а яго міжнародная кар’ера, паводле «Кнізе рэкордаў Гінеса», з’яўлялася самай працяглай у свеце. Насіў ганаровае званне «пандыт» (з санскр. — «навуковец», тытул даваўся звычайна рэлігійным настаўнікам высокага рангу).
Ад першай жонкі Анапурны Дэві меў сына Шубхендра Шанкара (1942—1992), кампазітара, музыканта і мастака. Бацька спявачкі Норы Джонс (ад Сью Джонс, нар. 1979) і Анушкі Шанкар (ад Суканьі Шанкар, нар. 1981), амерыканскай сітарысткі і кампазітара.
Раві Шанкар быў індуістам і вегетарыянцам. З 1960-х гадоў ён жыў у ЗША, у Каліфорніі.
Remove ads
Зноскі
- Ravi Shankar // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Ravi Shankar // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Portrait of the artist: Ravi Shankar, musician // The Guardian — United Kingdom, London: GMG, 2011. — ed. size: 161152 — ISSN 0261-3077
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118764993 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads