Ракаўскі шлях
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ракаўскі шлях» — культурна-асветнае выданне Ракаўскага краю. Выдавалася ў 2000—2008 гадах на беларускай мове на грамадскіх пачатках сям’ёй Рагойшаў. Першы нумар выдання з’явіўся ў лютым 2000 года[1]. Выйшаў 41 нумар. Рэдактарам краязнаўчай газеты быў Вячаслаў Рагойша. Мэтай выдання была неабходнасць даць чытачам краязнаўчы матэрыял, з дапамогай якога будзе выхавана пачуццё любові да роднага краю[2].
Мела рубрыкі «З гісторыі Ракаўшчыны», «Ведай свой край», «Успомнім іх жывымі», «Людзі Ракаўскага краю», «З невядомага» і інш. Аўтарамі выдання былі Іван Шамякін, Алег Лойка, Рыгор Барадулін. Газета публікавала матэрыялы пра дзеячаў беларускай культуры, чый жыццёвы шлях быў звязаны з Ракаўскім краем[3]. Атрымала водгукі ў рэспубліканскай і мясцовай прэсе. Алесь Карлюкевіч у «Настаўніцкай газеце» рэкамендаваў выданне для школы як дапаможнік пры вывучэнні беларускай гісторыі і культуры, мясцовага краязнаўства[4]. Тыраж не перавышаў 200 экзэмпляраў. Поўны камплект выдання можна знайсці ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, асобныя нумары — у Ракаўскай сельскай бібліятэцы[2]. Матэрыялы газеты сталі асновай кнігі «Наш гонар — Ракаў», якая выйшла ў 2015 годзе[5].
Remove ads
Зноскі
- Пётр Дарашчонак. Ад «Ракаўскіх чытанняў» да «Ракаўскага шляху»: летапіс роднага краю пад рэдакцыяй прафесара Вячаслава Рагойшы // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання (памяці антраполага Зінаіды Мажэйкі): зборнік навуковых прац. — Мінск: БДУКМ, 2017. — С. 181.
- Вячаслаў Рагойша.. Шляхамі стагоддзяў…(недаступная спасылка). Працоўная слава (14 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2020. Праверана 4 верасня 2020.
- Пётр Дарашчонак. Ад «Ракаўскіх чытанняў» да «Ракаўскага шляху»: летапіс роднага краю пад рэдакцыяй прафесара Вячаслава Рагойшы // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання (памяці антраполага Зінаіды Мажэйкі): зборнік навуковых прац. — Мінск: БДУКМ, 2017. — С. 181—182.
- Мікола Хмяльніцкі. Кампаратывіст па духу і крыві // Актуальныя праблемы літаратуразнаўства і фалькларыстыкі: зб. арт. — Мінск: БДУ, 2018. — С. 44. Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2020.
- Пётр Дарашчонак. Ад «Ракаўскіх чытанняў» да «Ракаўскага шляху»: летапіс роднага краю пад рэдакцыяй прафесара Вячаслава Рагойшы // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання (памяці антраполага Зінаіды Мажэйкі): зборнік навуковых прац. — Мінск: БДУКМ, 2017. — С. 182.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads