Роберт Ферчгат

From Wikipedia, the free encyclopedia

Роберт Ферчгат
Remove ads

Роберт Фрэнсіс Ферчгат або Фурхгат[12] (англ.: Robert Francis Furchgott, 4 чэрвеня 1916, г. Чарлстан, ЗША19 мая 2009, г. Сіэтл, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне фармакалогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1998 годзе разам з Л. Дж. Ігнарам і Ф. Мурадам «за адкрыццё ролі аксіду азоту як сігнальнай малекулы ў рэгуляцыі сардэчна-сасудзістай сістэмы».

Хуткія факты Роберт Фрэнсіс Ферчгат, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Ферчгат нарадзіўся ў Чарлстане, штат Паўднёвая Караліна, у сям'і Артура Ферчгата (снежань 1884 - студзень 1971), які быў уладальнікам універмага, і Пены (Sorentrue) Ферчгат.

Скончыў універсітэт Паўночнай Караліны ў Чэпел-Хіле ў 1937 годзе і Паўночна-Заходні ўніверсітэт у Чыкага ў 1940 годзе. З 1940 года ў Медыцынскім каледжы Корнелскага ўніверсітэта, з 1949 года ў Вашынгтонскім універсітэце. У 1956-1988 гадах у Медыцынскім цэнтры Дзяржаўнага ўніверсітэта Нью-Ёрка (г. Бруклін),[13] з 1989 года прафесар Медыцынскай школы ўніверсітэта г. Маямі.

У 1978 годзе Ферчгат адкрыў рэчыва ў эндатэліяльных клетках, якое выклікае рэлаксацыю крывяносных сасудаў, або эндатэліяльны фактар рэлаксацыі. Да 1986 года ён вывучыў прыроду гэтага агента і механізм яго дзеяння. Ён выявіў, што адкрыты ім фактар рэлаксацыі ёсць не што іншае як аксід азоту (NO), важны кампанент фізіялогіі сардэчна-сасудзістай сістэмы. Гэта даследаванне было важным у тлумачэнні дзеяння Віягры і іншых медыцынскіх і звязаных са здароўем праблем.

Аўтар навуковых прац па механізмах уздзеяння аксіду азоту ў кардыяваскулярнай сістэме, метабалізме макраэргічных злучэнняў у гладкіх мышцах.

Распрацаваў тэорыю рэцэптарнага ўзаемадзеяння, склаў класіфікацыю адрэнарэцэптараў.

Ферчгат, які быў яўрэем,[14] пражыў большую частку свайго жыцця ў Вудмеры (англ.: Woodmere), Нью-Ёрк (Лонг-Айлэнд). Ён быў жанаты з Ленорай Мандельбаум (люты 1915 - красавік 1983)[15] з 1941 года да яе смерці ва ўзросце 68 гадоў. У іх было тры дачкі: Джэйн, Сьюзэн і Тэры. Яго дачка, Сьюзэн, была плённай мастачкай у контракультуры Сан-Францыска і сузаснавальніцай Kerista Commune. Роберт Ферчгат пазней пабраўся шлюбам з Маргарэт Галахер Рот, якая памерла 14 сакавіка 2006 года.[16]

Ферчгат памёр 19 мая 2009 года[17] ў Сіэтле.

Remove ads

Узнагароды

Гл. таксама

Зноскі

1. Robert F. Furchgott // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Robert F. Furchgott // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Robert F. Furchgott dies at 92; scientist won Nobel Prize // Los Angeles TimesEl Segundo: 2009. — ISSN 0458-3035; 2165-1736

4. Nobel laureate Robert Furchgott dies in Seattle // The Seattle TimesSeattle: 2009. — ISSN 0745-9696; 2642-7192

5. Robert Furchgott, Nobelist for Work on a Gas, Dies at 92 // The New York Times / J. KahnManhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2009. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X

6. Snyder S. H. Obituary: Robert Furchgott (1916-2009). // Nature / M. SkipperNPG, Springer Science+Business Media, 2009. — Vol. 460, Iss. 7251. — P. 47. — ISSN 1476-4687; 0028-0836doi:10.1038/460047A

7. Ritter J. M. Endothelial progenitor cells & translational research // Br. J. Clin. Pharmacol.Wiley-Blackwell, 2009. — Vol. 68, Iss. 4. — P. 477–479. — ISSN 0306-5251; 1365-2125doi:10.1111/J.1365-2125.2009.03538.X

8. Find a Grave — 1996. Праверана 28 чэрвеня 2024.

9. NNDB — 2002.

10. Паводле БЭ
11. Solomon H. Snyder: Robert Furchgott (1916–2009). Nobel laureate who pioneered research into nitric oxide. Nature, Band 460, 2009, S. 47
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads