Рудня (Гіжэнскі сельсавет)

Гіжэнскі сельсавет From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Руднявёска ў Гіжэнскім сельсавеце Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размешчана каля ракі Крупка ў 24 км ад Слаўгарада, у 78 км ад Магілёва, у 22 км ад чыгуначнай станцыі Верамейкі.

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў XVIII стагоддзі. У 1777 годзе вёска ў складзе Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні.

У XIX стагоддзі вядома як фальварак. З 1842 года працаваў гарбарны завод, у 1855 годзе адкрыўся другі завод.

Паводле купчай 1867 году належала Шклярэвічу. У 1909 годзе ў складзе Прапойскай воласці Быхаўскага павета. У 1910 хутар Рудня ў Доўжанскай воласці Чэрыкаўскага павета, уладанне двараніна Нянькоўскага-Вайніловіча[2].

З 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. З 1924 па 1930 год у Прапойскам раёне Магілёўскай акругі БССР, з 15 студзеня 1938 года ў Магілёўскай вобласці.

У 1931 годзе створаны калгас «Спартак».

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з пачатку жніўня 1941 года па 3 кастрычніка 1943 года была захоплена нямецкімі войскамі. У маі 1943 года тут знаходзіўся партызанскі полк Сяргея Грышына — «Трынаццаць», таксама каля вёскі размяшчаліся партызаны асобых атрадаў № 15 і № 48.

З 1962 па 1965 год у Чавускім раёне. У 1990 годзе ў складзе калгаса «40 год Кастрычніка» з цэнтрам у вёсцы Ходараў. Працавала ферма буйной рагатай жывёлы.

Вёска пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС і трапіла ў зону з правам на адсяленне[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2011 год — 16 чалавек[1]
  • 2010 год — 14 чалавек
  • 1999 год — 23 чалавекі
  • 1926 год — 318 чалавек[2]

Інфраструктура

У вёсцы функцыянуе Дом сацыяльных паслуг[4].

Зноскі

  1. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелТА, 1999. — С. 579.
  2. Департамент по ликвидации последствий катастрофы на Чернобыльской АЭС министерства по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь Социально-радиационный паспорт // Институт Радиологии. — 2009. — С. 9.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads