Сяргей Уладзіміравіч Грышын

савецкі ваенны, партызан From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Уладзіміравіч Грышын (18 сакавіка 1917, вёска Фаміно, Дарагабужскі раён, Смаленская вобласць25 чэрвеня 1994[1]) — Герой Савецкага Саюза (1943), кандыдат ваенных навук (1964), дацэнт (1966).

Хуткія факты Сяргей Уладзіміравіч Грышын, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

З чэрвеня 1941 на Заходнім фронце, камандзір танкавага ўзвода. З верасня 1941 камандзір групы, потым партызанскага атрада «Трынаццаць» у Смаленскай вобласці. У чэрвені 1942 — маі 1944 камандзір асобнага партызанскага палка «Трынаццаць», які дзейнічаў з красавіка 1943 на тэрыторыі Беларусі; у чэрвені 1944 года камандзір асобага партызанскага злучэння «Трынаццаць». Член КПСС з 1943 года. Пасля вайны служыў у Савецкай Арміі, палкоўнік. Скончыў ваенныя акадэміі імя Фрунзэ (1947) і Генштаба (1955). З 1958 года на выкладчыцкай рабоце ў ваеннай акадэміі.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads