Рыгор Аляксандравіч Худалееў
Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыгор Аляксандравіч Худалееў (22 лютага 1902, Ізабеліна, Мінская губерня — 4 ліпеня 1964, Мінск) — Герой Савецкага Саюза.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 22 лютага 1902 года ў в. Ізабеліна Бабруйскага павета Мінскай губерні ў сялянскай сям’і.
Працаваў у Лешчынскім сельсавеце. У Чырвонай Арміі з 1924 года. Вайсковую службу пачаў радавым артылерыйскага палка ў Віцебску. У 1930 годзе скончыў Аб’яднаную Беларускую ваенную школу. Удзельнічаў у вызваленні Заходняй Беларусі.
У Вялікую Айчынную вайну — на фронце з 1941 года. Начальнік штаба 462-га артылерыйскага палка. Удзельнік абарончых баёў у раёнах Нясвіжа, Слуцка, Крычава, Клімавічаў, на Беразіне, Друці, Маскоўскай бітвы, вызвалення Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы.
Вызначыўся ў Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944 года. Пад яго камандаваннем артылерысты 306-й стралковай дывізіі ўдзельнічалі ў прарыве абароны ворага на тэрыторыі Сіроцінскага раёна. 24 чэрвеня 1944 года фарсіравалі Заходнюю Дзвіну ў раёне вёскі Шарыпіна, вызвалялі Бешанковічы, Лепель, Докшыцы.
За паспяховыя баявыя дзеянні пры ажыццяўленні аперацыі, асабістую мужнасць у баях палкоўніку Р. А. Худалееву Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
У 1947 годзе скончыў ваенную акадэмію. Працягваў службу ў радах Савецкай Арміі да 1955 года, дзе займаў высокія камандныя пасады.
Памёр 4 ліпеня 1964 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Remove ads
Памяць
Імя Героя ў 1964 годзе прысвоена школе ў вёсцы (сучасны аграгарадок) Паўлавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці[1].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads