Рычард Аванісян

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рычард Аванісян
Remove ads

Рычард Гейбл Аванісян (англ.: Richard Gable Hovhannisian; арм.: Ռիչարդ Գեյբլ Հովհաննիսյան; нар. 9 лістапада 1932, Тулар, Каліфорнія) — амерыканскі гісторык армянскага паходжання, прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Лос-Анджэлесе (UCLA). Асноўныя працы прысвечаны пытанням гісторыі Арменіі, Закаўказзя і Блізкага Усходу, гісторыі і гістарыяграфіі Арменіі пачатку XX ст., першай Рэспублікі Арменія, армянскага генацыду ў Асманскай імперыі[6].

Хуткія факты Рычард Аванісян, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і армянскіх уцекачоў у Каліфорніі. Поўнае імя — Рычард Гейбл Аванісян, у гонар Кларка Гейбла[7].

Скончыў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі (B.A., 1954, M.A., 1958). Ph.D. па гісторыі (Каліфарнійскі ўніверсітэт, Лос-Анджэлес, 1966), прафесар (1969).

Выкладнік (1962—1969), прафесар (з 1969), кіраўнік праграм па прысуджэнні званняў бакалаўра, магістра; доктар філасофіі па гісторыі Арменіі і Каўказа (з 1962). Заснавальнік і дырэктар Цэнтра арменоведческих даследаванняў (1974, 1977, 1991—1992).

Чалец шэрага навуковых і грамадскіх арганізацый. Ганаровы доктар Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1994) і Арцахскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1997). Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Арменія (1990).

Лаўрэат прэміі Гугенхайма (англ.: Guggenheim Fellowship) (1974)[8]. Узнагароджаны ордэнам «Св. Саак — Св. Месроп» Першапасаднага Святога Эчміядзіна, медалём Маўсеса Харэнацы. Імя Рычарда Аванісяна было занесена ў спісы «Хто есці хто ў ЗША» і «Хто есці хто ў свеце»[9].

Імем Р. Аванісяна названа школа № 1 сяла Вардэніс Гегаркуникской вобл. (1993).

Сын Рычарда Аванісяна — Рафі Аванісян — быў першым міністрам замежных спраў незалежнай Арменіі, а цяпер адзін з лідараў апазіцыі ў Арменіі.

Remove ads

Выбраныя працы

Remove ads

Сааўтар

Зноскі

1. Richard Hovannisian, Professor EmeritusКаліфарнійскі ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе. Праверана 11 ліпеня 2023.

2. Հայկական սովետական հանրագիտարան / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. ԽուդավերդյանՀայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 2000.

3. World-renowned Armenian historian Richard G. Hovhannisyan passed awayArmenpress, 2023.

4. 90 տարեկանում մահացել է Ռիչարդ ՀովհաննիսյանըAzatutyun, 2023.

5. Ով ով է. հայեր / пад рэд. Հ. ԱյվազյանԵրևան: Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 2005. — Т. 1. — С. 635.

6. Иностранные члены Академии. Ричард (Тигран) Гаспарович Оганнисян. Нацыянальная акадэмия навук Рэспублікі Арменія. Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2014. Праверана 2 лістапада 2016.
7. Hovannisian, Garin K. (2010). Family of Shadows: A century of murder, memory, and the Armenian American dream. New York: Harper Collins. p. 45. ISBN 978-0-06-1-79208-3.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads