Рэчкаўскі сельсавет (Вілейскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэ́чкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Рэчкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. 6 верасня 1957 года ў склад Рабунскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Баравыя, Камары, Лейлава, Ліпневічы, Міхнічы і Татараўшчына)[1]. 12 чэрвеня 1958 года ў склад сельсавета з Кузьміцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Варонічы, Грыгаркі, Губы, Кішкарэпы, Навікі і Стражы)[2]. 18 мая 1959 года ў склад Касцяневіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Альшэўцы, Дзеракі, Івашынавічы, Карэкаўцы, Лявонавічы і Рындзевічы)[3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 24 ліпеня 1995 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Куранецкага сельсавета.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads