Рыгор Цадзікавіч Ханін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рыгор Цадзікавіч Ханін (1 верасня 1886, Гомель — 30 жніўня 1963) — беларускі інжынер-будаўнік.

Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў 19301933 гадах у Беларускім політэхнічным інстытуце. Член Саюза архітэктараў СССР з 1934 года. Працаваў у Белжылсаюзе, Гомельскім філіяле Белдзяржпраекта, у Гомельскім абласным кантролі па будаўніцтве, з 1944 па 1945 г. — галоўным архітэктарам Гомеля, з 1948 па 1956 г. — начальнікам Гомельскага абласнога Упраўлення па справах архітэктуры, абласной інспекцыі Дзяржархбудкантролю[1].

Пахаваны побач з жонкай на Прудкоўскіх могілках Гомеля[2].

Remove ads

Творчасць

Асноўныя працы: праекты пасёлкаў «Чырвоны Кастрычнік», «Яднанне» ў Гомелі, «Шлях да сацыялізму» ў Нова-Беліцы (19251929), жылыя дамы — 70-кватэрны і 16-кватэрны па вул. Пушкінскай (1929), 180-кватэрны і 20-кватэрны па вул. Камсамольскай (1931) — усё з С. Д. Шабунеўскім у Гомелі, Дом сацкультуры ў Чачэрску (1938), Дом Саветаў у Мазыры (1939)[1].

Сям’я

Быў у шлюбе з Раісай Бенцыянаўнай Ханінай (1890—1965)[2].

Зноскі

  1. Ханин Григорий Цодикович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads