Самуіл Пац
(1590—1627) харунжы вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Самуіл (Самуэль) Пац (1590 — 8 студзеня 1627) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Remove ads
Біяграфія
Ротмістр, потым палкоўнік, рэгіментар, харунжы вялікі літоўскі з 1623.
Удзельнік войнаў Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 і Расіяй 1609—1618. Атрымаў у пажыццёвае карыстанне 9 вёсак у Бабруйскім старостве, у тым ліку Парычы, ва ўласнасць — Любонічы каля Бабруйска і Гарошкаў у Рэчыцкім павеце.
Сям’я
Сын Мікалая Паца і Ганны Сапегі, брат падканцлера Стэфана. Ажаніўся з Петранеляй, дачкой парнаўскага ваяводы Пятра Трызны, меў дзяцей:
- Яна Самуэля (каля 1616—1654), падстолія літоўскага;
- Дамініка Казіміра (? — 1655);
- Ганну, жонку Марцыяна Валовіча, віленскага земскага пісара;
- Гілярыю, жонку Яна Зяновіча, ашмянскага земскага маршалка;
Генеалогія
Дамінік Пац (?-1579) | Ганна Лозка | Багдан Паўлавіч Сапега (каля 1530 — 1593) | Марына Капуста (? — каля 1570) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мікалай Пац (? — 1595) | Соф'я Сапега (каля 1550 — 1610) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Петранеля Трызна (? — пасля 1633) | Самуіл Пац (1590 — 1627) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ян Самуэль Пац (каля 1616 — 1654) | Дамінік Казімір Пац (? — 1655) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
- Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 89. — 377 с.
- Samuel Pac h. Gozdawa // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 202.
- Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 91. — 377 с.
- Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 58, 89. — 377 с.
- Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 89, 92. — 377 с.
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 237.
- Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 90. — 377 с.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads