Санта-Крус-дэ-ла-Сьера

горад у Балівіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Санта-Крус-дэ-ла-Сьераmap
Remove ads

Санта-Крус-дэ-ла-Сьера (ісп.: Santa Cruz de la Sierra) — горад у Балівіі, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Санта-Крус. 1,4 млн жыхароў (2006).

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Remove ads

Гісторыя

Заснаваны ў 1560 годзе іспанскім канкістадорам Ньюфла дэ Чавесам, які даў гораду імя, што значыць «Свяшчэнны крыж гор», у гонар свайго роднага горада ў Эстрэмадуры, Іспанія. Першапачаткова горад знаходзіўся ў 220 км на ўсход ад цяперашняша месца. Перанос пасялення быў зроблены з-за канфліктаў з мясцовым індзейскім насельніцтвам у 1592 годзе.

Прыродныя ўмовы

Знаходзіцца ва ўсходняй частцы Балівіі, на вышыні 416 м над узроўнем мора. Клімат субтрапічны, сонечны. Перыядычныя халодныя вятры з аргенцінскіх пампасаў. Дажджлівыя месяцы — студзень і люты (г.зн. летнія). Сярэднегадавая тэмпература +21 градус. У дэпартаменце знаходзіцца Нацыянальны парк Наэль-Кемпфф-Меркада.

Насельніцтва

Насельніцтва гэтай часткі краіны ўжывае свой дыялект іспанскай мовы — Camba.

Эканоміка

Нафтаперапрацоўчая, харчовая, гарбарная прамысловасць.

Транспарт

Звязаны чыгункай з Аргенцінай і Бразіліяй. Сетка аўтадарог. Буйнейшы ў Балівіі міжнародны аэрапорт.

Архітэктура

Выдатная іспанская каланіяльная архітэктура, у тым ліку сабор 16 ст. і шматлікія іезуіцкія місіі.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads