Расарыа

горад у Аргенціне From Wikipedia, the free encyclopedia

Расарыаmap
Remove ads

Раса́рыа (ісп.: Rosario) — горад у Аргенціне, у правінцыі Санта-Фэ. З насельніцтвам у 909 397[1] жыхароў (перапіс 2001 года) з’яўляецца трэцім па колькасці ў краіне, пасля Буэнас-Айрэса і Кордавы. Горад размешчаны на беразе ракі Парана, у 300 км на паўночны захад ад Буэнас-Айрэса. Разам з прыгарадамі і найбліжэйшымі гарадамі ўтварае агламерацыю з насельніцтвам 1 121 441 чалавек. Для паўночнага ўсходу Аргенціны горад з’яўляецца важным чыгуначным вузлом і марскім портам, марскія судны дасягаюць Расарыа па рацэ Парана.

Хуткія факты Краіна, Правінцыя ...
Remove ads

Гісторыя

Каланіяльнае паселішча на месцы, дзе цяпер размешчаны горад, вядома з XVII стагоддзя. Назва паселішча азначае разарый — традыцыйныя каталіцкія пацеркі, а таксама малітву, якую чытаюць па гэтых пацерках, і ў перакладзе з лацінскага азначае «вянок з руж».

З 1751 года вядома імя першага бургамістра — Сант’яга дэ Мантэнегра (ісп.: Santiago de Montenegro). У 1812 годзе генералам Мануэлем Бельграна (ісп.: Manuel Belgrano) у мястэчку быў упершыню падняты нацыянальны сцяг Аргенціны, пра гэту падзею сёння нагадвае помнік у цэнтры горада. Да сярэдзіны XVIII ст. развіццё горада праходзіла вельмі павольна, і толькі з 1880 года, калі законы аб эміграцыі ў Аргенціну з Еўропы былі спрошчаны, у Расарыа пачаўся бурны прырост насельніцтва і развіццё прамысловасці. Да 1887 годзе ў горадзе пражывала 50 914 чал., а ў 1926 г. — ужо 407 000, з іх 47 % нарадзіліся за мяжой (італьянцы, немцы, харваты, палякі і іншыя). 19 мая 1969 г. у горадзе ўспыхнула паўстанне супраць дыктатарскага рэжыму ў краіне.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Relaciones con otras ciudades Праверана 17 мая 2022.
  2. Città gemellate Праверана 17 мая 2022.
  3. Bilboko kronika txikiak : Bilbo hiriaren senideak — 2020. Праверана 17 мая 2022.
  4. Hermanamientos Праверана 23 мая 2022.
  5. Hermanamientos Праверана 17 мая 2022.
  6. Acuerdo 28 de 2011 Праверана 23 мая 2022.
  7. 11150 /1994 - Decreto Municipal — 1994. Праверана 23 мая 2022.
  8. Αδελφοποιμένες Πόλεις — 2018. Праверана 23 мая 2022.
  9. 罗萨里奥市 — 2012. Праверана 23 мая 2022.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads