Яраслаў Львовіч Ліневіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яраслаў Львовіч Ліневіч (16 студзеня 1932, вёска Беліца, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка — 24 студзеня 2024) — савецкі і беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1982). Галоўны архітэктар горада Мінска (1989—1994). Сапраўдны член Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры. Прафесар Маскоўскага аддзялення Міжнароднай акадэміі архітэктуры.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 16 студзеня 1932 года ў вёсцы Беліца Навагрудскага ваяводства міжваеннай Польшчы, калі бацькі знаходзіліся ў гасцях у княгіні Трубяцкой. Бацька Леў Ліневіч быў адстаўным палкоўнікам расійскай імператарскай арміі. Маці належала да наваградскай шляхты. Сваё дзяцінства Яраслаў Ліневіч з бацькамі правёў у Шчучыне.
У 1950 годзе скончыў Шчучынскую сярэднюю школу, а ў 1958 годзе — Беларускі палітэхнічны інстытут. У інстытуце пазнаёміўся з будучай жонкай Яўгеніяй.
Працоўная дзейнасць
З самага пачатку працоўнай дзейнасці займаўся гарадскім планіраваннем. У 1958—1962 гг. працаваў разам з жонкай у Віцебскім абласным філіяле інстытута «Белдзяржпраект», у 1962—1971 гг. — у інстытуце «Белдзяржпраект», у 1971—1974 гг. — у праектнай арганізацыі «Мінскпраект». Член КПСС з 1974 года.
У 1974—1985 гг. працаваў першым намеснікам начальніка Галоўнага архітэктурна-планавальнай ўпраўлення Мінскага гарвыканкама, у 1985—1988 гг. галоўным архітэктарам БЕЛНДІПгорадабудаўніцтва, у 1988—1989 гг. начальнікам аддзела горадабудаўніцтва і раённай планіроўкі Дзяржбуда БССР (1988—1989).
У 1989 г. стаў начальнікам Глаўмінскархітэктуры — г.зн. галоўным архітэктарам Мінска (1989—1994).
У 1994—1998 гг. працаваў галоўным архітэктарам інстытута «Мінскпраект», у 2004—2007 гг. — дырэктарам праекта-даследчага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскграда». З 2007 г. з’яўляўся намеснікам галоўнага архітэктара «Мінскграда».
Remove ads
Грамадская дзейнасць
З 1961 г. стаў членам Саюза архітэктараў БССР. У 1975—1977 гг. з’яўляўся старшынёй Саюза архітэктараў БССР, а ў 1977—1990 гг. — сакратаром Праўлення Саюза архітэктараў БССР. Адначасова ў 1975—1980 гг. быў сакратаром Праўлення Саюза архітэктараў СССР.
Пасля перайменавання Саюза архітэктараў БССР, стаў і членам Праўлення грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз архітэктараў».
Remove ads
Архітэктурная творчасць
Яраслаў Ліневіч з’яўляецца аўтарам і сааўтарам такіх работ як генеральны план Брэста (1965), праекты планіроўкі водна-зялёнага дыяметра Мінска (1970) і цэнтральнай часткі Мінска (1983).
З’яўляецца аўтарам і сааўтарам праектаў (у розныя часы) планіроўкі і забудовы жылых раёнаў і мікрараёнаў у Наваполацку, 1-й чаргі жылога раёна па Смаленскай шашы ў Віцебску (1958—1962), ПДП жылога раёна Савецкіх пагранічнікаў у Гродне, праекты забудовы мікрараёнаў у Брэсце, Магілёве, Барысаве, Салігорску (1962—1970), ПДП цэнтра, забудовы і добраўпарадкавання водна-зялёнага дыяметра (1971—1974), генплан і праект планіроўкі прыгараднай зоны да 2000 г. Мінска (1976—1982), беларускага квартала (К-24[1]) раёна Чылінзар у Ташкенце, Кіравакане, праекта «Мінск-Сіці» і інш. У 1961 г. праект забудовы жылых раёнаў і мікрараёнаў у Наваполацку атрымаў бронзавы медаль ВДНГ СССР.
У 1996 г. прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы генеральнага плана Мінска і праекта планіроўкі прыгараднай зоны Мінска да 2000 г. і яго карэктуры (з перспектывай да 2010 г.). У 2009 г. прымаў удзел у карэктуры генеральнага плана горада Мінска (з перспектывай да 2030 г.).
З’яўляецца аўтарам і сааўтарам конкурсных праектаў цэнтраў такіх гарадоў як Мінск, Віцебск, Данецк (Украіна), Вільнюс (Літва), Талін (Эстонія) (1962—1974), Астана (Казахстан), жылых раёнаў Мінска (Беларусь) і Вены (Аўстрыя), плошчы Незалежнасці ў Мінску.
З’яўляецца сааўтарам помніка Францыску Скарыну каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў горадзе Мінску (Беларусь).
Выказванні
- (аб водна-зялёным дыяметры Мінска і заказніку Лябяжы): «Калі тут з’явілася гэтая сістэма, пералётныя птушкі змянялі маршруты і ляцелі над водна-зялёным дыяметрам. А некаторыя птушкі, такія, як лебедзі, калі ўбачылі нашы вадаёмы, адзін раз селі на праспекце Пераможцаў (былым праспэкце Машэрава), і з’явіўся заказнік у гэтым месцы»[2].
- (аб генеральным плане Мінска і водна-зялёным дыяметры Мінска): «Калі возіш гасцей па нашым горадзе, яны заўсёды кажуць аб тым, як добра спланаваны горад, таму што заўсёды мы зазіралі трошачкі-трошачкі наперад. І, вядома, заслуга нашага горада ў тым, што мы стварылі рукатворны ландшафт, заклаўшы ў генеральны план гэтую ідэю водна-зялёнага дыяметра і двух водна-зялёных кольцаў. Сёння гэтая тэма атрымлівае магутны рэзананс. Калі мы гэта зробім, я лічу, што горад атрымаўся!»[2].
- (аб сучасным Мінску і Іосіфу Лангбарду): «Новы Мінск шмат у чым сфармаваўся дзякуючы чалавеку, якога многія не ведаюць у твар, але выразна памятаюць па яго работах. Іосіф Лангбард — аўтар лепшых будынкаў Мінска пачатку дваццатага стагоддзя. Па таямнічаму збегу акалічнасцяў, будынкі, спраектаваныя або пабудаваныя гэтым чалавекам, перажылі і вайну, і час. І да гэтага часу фарміруюць аблічча галоўнага горада Беларусі»[2].
- (аб тым, што вышынныя дамы — асабліва жылыя і асабліва ў гістарычным цэнтры Мінска — гэта зусім не па-мінску): «Мінск усё ж не дарма заслужыў рэпутацыю гуманнага горада, яму не ўласцівыя вышынныя дамы. Калі мы забудуем яго цэнтр „шпількамі“, ён страціць свой каларыт»[3].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1971), Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Узбекскай ССР (1969), бронзавымі медалямі ВДНГ СССР. Прэмія Савета Міністраў СССР (1985, у аўтарскім калектыве) за генплан Мінска 1982 г.
- 1970 — юбілейны медаль «За доблесную працу»
- 1982 — званне «Заслужаны архітэктар БССР»
- 2007 — ганаровы прыз «Дойлід Рэспублікі Беларусь»[4]
- 2012 — ганаровыя граматы ад Мінгарвыканкама, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, Беларускага саюза архітэктараў, УП «Мінскграда», кафедры «Горадабудаўніцтва» БНТУ. (у гонар свайго 80-годдзя)
Remove ads
Сям’я
У шлюбе з архітэктаркай Яўгеніяй Ліневіч (нар. 1935).
Зноскі
- Линевич Ярослав Львович // Белорусский государственный проектный институт «Белгоспроект» : [1933―1983] / Государственный комитет по строительству и архитектуре Совета Министров Белорусской ССР (Госстрой БССР) ; [составители: Г. И. Лиопо и др.]. — Минск: Полымя, 1983. — 142 с. — 2 500 экз.
- Главный город страны. Фильм тринадцатый Архівавана 26 жніўня 2014.
- Минску еще рано собираться далеко за кольцевую Архівавана 5 сакавіка 2016.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads