Юрый Панцеляймонавіч Грыгор’еў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Панцеляймонавіч Грыгор’еў (нар. 29 мая 1932, Кулоціна, Наўгародская вобласць — 21 сакавіка 2019, Масква[1]) — савецкі і беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1976), Заслужаны архітэктар Расіі (1993), Заслужаны архітэктар Беларусі (2007), Народны архітэктар Расіі (2008)[2]. Ганаровы грамадзянін горада Мінска, галоўны архітэктар Мінска (1974—1986). Акадэмік РАМ, акадэмік РААБН.
Remove ads
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1956 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. Працаваў у інстытутах «Белпрампраект» (старэйшы архітэктар, кіраўнік групы), «Мінскпраект» (у 1965—1974 гадах кіраўнік архітэктурнай майстэрні). У 1974—1986 гадах намеснік старшыні Дзяржбуда Беларусі, галоўны архітэктар Мінска[3].
З 1986 года першы намеснік начальніка Камітэта па архітэктуры і горадабудаўніцтве горада Масквы, з 1994 года кіраўнік Маскоўскага навукова-даследчага і праектнага інстытута тыпалогіі эксперыментальнага праектавання. З 2002 года першы намеснік галоўнага архітэктара г. Масквы — дырэктара ГУП МНДІТЭП; з 2012 года творчы кіраўнік МНДІТЭП[2].
Жыў у Маскве. Памёр 21 сакавіка 2019 года. Пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх могілках[4].
Remove ads
Творчасць

Асноўныя работы: генеральныя планы шэрага прамысловых аб’ектаў у гарадах Беларусі (1956—1961, у сааўтарстве); у Мінску — інстытуты тэхнічнай кібернетыкі па вул. Сурганава і электронікі АН Беларусі (абодва 1967), комплекс Цэнтральнага НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (1974) і НДІ эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання (1967) па вул. Славінскага, інтэрнаты Беларускага політэхнічнага інстытута па вул. Б. Хмяльніцкага, БДУ па вул. Кастрычніцкай і Варвашэні, радыётэхнічнага інстытута па вул. Я. Коласа (1964—1975), жылыя дамы па вул. Караля, з убудавана-прыбудаванымі ўстановамі культбыту і майстэрнямі Саюза мастакоў БССР па вул. Сурганава (1970, 1975); комплекс інстытутаў культуры і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў народнай гаспадаркі Беларусі (1975) па вул. Маскоўскай, крыты каток у парку імя М. Горкага (1976), Дом літаратара, комплекс НДІ электронных вылічальных машын па вул. М. Горкага (1978), станцыя метро «Кастрычніцкая» і інжынерны корпус Мінскага метрапалітэна на пл. Леніна (1984, усе ў сааўт.)[3], забудовы вул. Я. Коласа, М. Горкага, Куйбышава, мікрараёнаў Зялёны Луг-6, В. Харужай-2, Чыжоўка-5, генплана развіцця Мінска да 2000 г. з праектам планіроўкі прыгараднай зоны (1984), помнікаў-бюстаў К. Марксу, У. І. Леніну каля будынка ЦК КПБ (1980)[5].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года[5]. У 1973—1975 гадах старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі[3].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Прэмія Савета Міністраў СССР[5].
Памяць
- Імя галоўнага архітэктара Мінска (1974—2002) Юрыя Грыгор’ева ў 2025 годзе нададзена адной з вуліц у Мінску (бел.: вуліца Ю́рыя Грыго́р’ева; руск.: улица Ю́рия Григо́рьева)[6].
Зноскі
- Кто есть кто. Статусная элита Российской Федерации [справочник] / Составители: А. В. Мендюков, С. Г. Шилова, Е. Н. Шматов под руководством С. В. Волкова. ISBN 978-5-91244-215-5
- Грыгор’еў Юрый Панцеляймонавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Григорьев Юрий Пантелеймонович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads