Свантэ Пяэба
шведскі біёлаг і генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 2022 года From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свантэ Пя́эба, у шведскім маўленні Свантэ Пэ́эбу (эст.: і шведск.: Svante Pääbo; нар. 20 красавіка 1955[1][2][…], Оскар[d], Стакгольм[3]) — шведскі біёлаг, спецыяліст па эвалюцыйнай генетыцы. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2022).
Remove ads
Біяграфія
Сын біяхіміка Сунэ Бергстрэма, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1982). Маці, Карын Пяэба — хімік эстонскага паходжання.
Вучыўся ў школе для перакладчыкаў, з 1975 года вывучаў ва Упсальскім універсітэце егіпталогію, рускую мову, гісторыю навукі і медыцыны. Абараніў дысертацыю па малекулярнай імуналогіі (1986). Затым нядоўга працаваў у цэнтры малекулярнай біялогіі Цюрыхскага універсітэта і ў Інстытуце вывучэння рака ў Лондане. У 1987—1990 гадах на постдактарантуры ва Універсітэце Каліфорніі ў Берклі, у лабараторыі Алана Уілсана, дзе займаўся вылучэннем генетычнага матэрыялу выкапнёвых і вымерлых у найноўшы час жывёл. У 1990—1997 гадах — прафесар агульнай біялогіі ў Мюнхенскім універсітэце, з 1997 года — дырэктар дэпартамента генетыкі ў інстытуце эвалюцыйнай антрапалогіі ў Лейпцыгу.
Remove ads
Дасягненні
Пяэба — адзін з заснавальнікаў такой дысцыпліны, як палеагенэтыка, якая займаецца даследаваннем першых людзей і гамінідаў пры дапамозе генетычных метадаў. Пачаў працу ў гэтай галіне ў 1984 годзе з вывучэння старажытнаегіпецкіх мумій з еўрапейскіх калекцый музеяў, да якіх атрымаў доступ праз свайго выкладчыка егіпталогіі. У 1985 годзе ўпершыню ў гісторыі дастаў з мумій генетычны матэрыял[9]. У 2006 годзе абвясціў аб плане поўнай расшыфроўкі геному неандэртальца. У лютым 2009 года было абвешчана аб дасягненні першых папярэдніх вынікаў, і ў маі 2010 года яны былі апублікаваныя ў часопісе «Science». У сакавіку 2010 года група Пяэба, вывучала ДНК, вынятую з фрагмента косткі, знойдзенай ў Дзянісавай пячоры на Алтаі, і прыйшла да высновы пра існаванне ў старажытнасці раней невядомага віду гамінідаў — дзянісаўскага чалавека. У 2016 годзе група Пяэба апублікавала працу, у якой на падставе параўнальнага аналізу геномаў амаль 2000 людзей з усяго свету зроблена выснова, што было не менш за тры эпізоды скрыжавання паміж неандэртальцамі і рознымі групамі чалавека разумнага[10][11].
Паведамленне групы Пяэба ў 2002 годзе аб адкрыцці так званага «гена мовы» FOXP2 выклікала шырокі грамадскі рэзананс і навуковую дыскусію.
Remove ads
Узнагароды і прызнанне
- 1992 — Прэмія імя Лейбніца
- 1998 — Max Delbrück Medal
- 1999 — Carus-Medaille Леапальдзіны
- 2003 — Leipziger Wissenschaftspreis
- 2005 — Louis-Jeantet Prize for Medicine
- 2009 — Прэмія Кістлера
- 2013 — Прэмія Грубера
- 2014 — Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава, «За выдатныя заслугі ў галіне палеагенетыкі і археалогіі»[12].
- 2016 — Прэмія Кэйо
- 2016 — Прэмія за прарыў у галіне медыцыны
- 2017 — Прэмія Дэвіда Дэна
- 2018 — HFSP Nakasone Award
- 2018 — Прэмія прынцэсы Астурыйскай
- 2018 — Прэмія Кёрбера
- 2018 — Прэмія Нірэнберга, SIO
- 2019 — Прэмія Уайлі
- 2019 — Медаль Дарвіна — Уолеса
- 2020 — Прэмія Японіі
- 2021 — Прэмія Мэсры
- 2022 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
Узнагароджаны ордэнам «За заслугі» (2008) і Вялікім крыжам ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» (2009).
Член Шведскай каралеўскай акадэміі навук, Еўрапейскай акадэміі (1998), Берлінска-Брандэнбургскай акадэміі навук (1999), Леапальдзіны (2001), Саксонскай акадэміі навук (2004), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2011), замежны член НАН ЗША (2004)[13], Французскай акадэміі навук (2015)[14] і Лонданскага каралеўскага таварыства (2016). Ганаровы доктар Ірландскага нацыянальнага універсітэта у Голуэе (2015).
Зноскі
- Svante Pääbo // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- (unspecified title) Праверана 3 кастрычніка 2022.
- Pääbo, Svante Erik // Sveriges befolkning 1980 — Sveriges Släktforskarförbund, 2004. — ISBN 91-87676-37-0 Праверана 3 кастрычніка 2022.
- Sleeping with the Enemy — 2011. Праверана 3 кастрычніка 2022.
- (not translated to en-gb) Svante Pääbo: ‘It’s maybe time to rethink our idea of Neanderthals’ // The Guardian — Britain, London: (untranslated), 2023. — 161152 экз. — ISSN 0261-3077 Праверана 12 студзеня 2023.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- Harold M. Schmeck Jr (16 April 1985). "Intact Genetic Material Extracted from an Ancient Egyptian Mummy". New York Times.
- Svante Pääbo Excavating Neandertal and denisovan DNA from the genomes of Melanesian individuals(англ.) // Science. — 2016. — 8 April — Vol. 352. — С. 235-239. — ISSN 0036-8075. — DOI:10.1126/science.aad9416
- Мы скрещивались с неандертальцами трижды . XX2 век (25 сакавіка 2016). Праверана 26 кастрычніка 2016.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads