Светнік звычайны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Светнік звычайны
Remove ads

Светнік звычайны, Татарскае мыла[1] (Silene chalcedonica) — від двухдольных кветкавых раслін, уключаны ў род Смалёўка (Silene) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae). Раней вылучаўся ў асобны род Светнік (Lychnis).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb

Шматгадовая карэнішчавая травяністая расліна. Сцёблы прамыя, малагалінаваныя, жорсткаапушаныя, дасягаюць ад 0,5 да 1 м у вышыню.

Прыкаранёвае лісце лапаткавае. Сцябловае лісце ў абрысе ад ланцэтападобнага да яйкападобнага, да 12 см даўжынёй, па абодвух баках шурпатаапушанае, па краі і па сярэдняй жылцы з ніжняга боку апушанае.

Кветкі сабраны па 10—50 у амаль галоўкавыя суквецці на верхавіне парасткаў, амаль сядзячыя, 1—1,5 см у дыяметры. Чашачка трубчастая, вузкая, з зубчастым краем. Вяночак звычайна ярка-пунсовы, радзей белы або ружовы, пялёсткі глыбока падзеленыя на дзве долі. Тычынкі роўныя па даўжыні чашачцы. Песцікі ў ліку 5, таксама адной даўжыні з чашачкай.

Плод — яйкападобная каробачка да 1 см у дыяметры, які расчыняе пяццю створкамі. Насенне фасолепадобнае, чырвона-карычневае.

Лік храмасом 2n = 24.

Remove ads

Арэал

Натуральны арэал віду — Еўрапейская частка Расіі і бліжэйшыя дзяржавы.

Расліна здаўна вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай садовага расліны ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы, дзе нярэдка дзічэе.

Таксанамія

  яшчэ 33 сямействаў
(згодна Сістэме APG III)
  яшчэ больш 420 відаў
       
  парадак Гваздзікакветныя     род Смалёўка    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Гваздзіковыя     від Silene chalcedonica
           
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(паводле Сістэме APG III)
  яшчэ 87 родаў  
     

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 78. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads