Серакаротня

возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Серакаротняmap
Remove ads

Серакаро́тня — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лучоса, за 34 км на ўсход ад горада Сянно, на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Багушэўск.

Хуткія факты Серакаротня, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 1,75 км². Даўжыня 5,24 км, найбольшая шырыня 0,65 км. Даўжыня берагавой лініі 12,3 км. Найбольшая глыбіня 5,8 м, сярэдняя 3,5 м. Аб’ём вады 6,07 млн. м³. Плошча вадазбору 194 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м (на захадзе да 20 м), на ўсходзе і паўднёвым усходзе вышынёй 4—5 м, пад хмызняком. Берагавая лінія ўмерана звілістая. Берагі на поўначы зліваюцца са схіламі катлавіны, на ўсходзе участкамі сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае, астатняя частка ложа выслана гліністым ілам.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 30 м, месцамі адсутнічае. Моцна зарастаюць усходняя і заходняя часткі возера. Расце ахоўны від флоры, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусінаяда марская. Праз возера цячэ рака Серакаратнянка.

У возеры водзяцца акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь і іншыя рыбы.

Remove ads

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 342. — 512 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 32. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads