Хвошч палявы
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хвошч палявы[1], Таўкачыкі (Equisetum arvense) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Хвашчовыя (Equisetaceae).
Remove ads
Назва
Хвошч палявы[2], скрып[3], земляныя арэхі[4][5][6], стукі, таўкачнік[7]. Таўкачыкамі называюць толькі веснавы хвошч (спараносны).
Біялагічнае апісанне

Шматгадовая расліна вышынёй да 40, рэдка да 50 см, жорсткая ад вялікай колькасці крэмнію[8]. Надземныя парасткі дыморфныя:
Генератыўныя (спараносныя) парасткі негалінастыя, ружаватыя, бураватыя, сакаўныя, з похвамі з 6-16 трохкутнымі бурымі ліставымі зубцамі, якія свабодныя або зрослыя не да верху і не маюць напаўпразрыстага плёнкавага аблямавання. Пасля паспявання спораў вясновыя бясхларафільныя парасткі адміраюць ці (значна радзей) становяцца зялёнымі, утвараюць бакавыя галінкі і тады неадрозныя ад вегетатыўных сцёблаў.
Вегетатыўныя парасткі звычайна 15-50 см вышынёй, 1,5-5 мм у дыяметры, ярка-зялёныя, галінастыя, мяккія, з трубчастымі похвамі з чорных зубцоў з белай аблямоўкай. Эпідэрміс сцябла гладкі.
Карэнішча доўгае, паўзучае, чарнаватае, глыбока апускаецца ў зямлю[8].
Каласкі 2-3 см даўжынёй, амаль цыліндрычныя.
Remove ads
Пашырэнне і экалогія
Расліна распаўсюджана ў субарктычных, умераных і трапічных рэгіёнах Еўразіі ад Ісландыі, Вялікабрытаніі і Партугаліі на захадзе да Карэі і Японіі на ўсходзе, на ўсёй тэрыторыі Паўночнай Амерыкі, ад субарктыкі Канады і Аляскі да паўднёвых штатаў ЗША[9].
Расце на ўмерана вільготных месцах з друзлымі глебамі, у тым ліку на пойменных лугах, паравых палях[8]. Звычайны ў пасевах як пустазелле па ўсёй тэрыторыі Беларусі[8], расце на палях і агародах, на лугах, у садах, сярод хмызняку, уздоўж дарог.
Спараносіць увесну.
Выкарыстанне
Вясновыя (генератыўныя) парасткі гатуюць і ўжываюць у ежу.
У навуковай медыцыне выкарыстоўваюць надземную частку расліны — лац.: Herba Equiseti[8]. Настоі хвашчу ўжываюць як мачагонны, супрацьзапаленчы, кроваспыняючы, агульнаўмацавальны, раназажыўляльны і звязальны сродак. Дапамагаюць яны пры сардэчнай недастатковасці, паляпшаюць водна-солевы абмен.
У народнай медыцыне прымяненне хвашчу такое ж, акрамя гэтага, траву хвашчу ўжываюць пры лячэнні злаякасных новаўтварэнняў, вонкавых і ўнутраных крывацёкаў, жоўцева- і нырачнакаменнай хваробы[8]. Не рэкамендуецца прыём на працягу доўгага часу (больш за тры месяцы).
Супрацьпаказаны пры вострым нефрыце[8].
У кветкаводстве адвар хвашчу палявога выкарыстоўваецца для прафілактыкі шэрагу захворванняў дэкаратыўных садовых раслін. Дзякуючы крэмніевай кіслаце, якая змяшчаецца ў хвашчы, у апрацаваных адварам раслін павышаецца супраціўляльнасць некаторых грыбным хваробам і шкоднікам (сопкая раса, чорная плямістасць руж, іржа, кляшчы (Tetranychus urticae))[10].
У старажытныя часы палявы хвошч меў высокую вартасць як сыравіна ў вытворчасці крэмніевай кіслаты.
Remove ads
Крыніцы
Галерэя
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads