Двухпялёснік

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Двухпялёснік
Remove ads

Двухпялёснік[1][2] (Circaea) — род кветкавых раслін сямейства Скрыпнёвыя (Onagraceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 25—35[3] см, з паўзучым карэнішчам. Сцябло прамое або ўзыходнае, простае ці галінастае. Лісце суцэльнае, супраціўнае, з чаранкамі. Кветкі дробныя, сабраныя ў канцавыя простыя або галінастыя гронкі. Колер кветак белы, ружаваты ці бэзаваты. Плод арэшкападобны, укрыты кручкаватымі валаскамі.

Распаўсюджанне і экалогія

Род налічвае 12[2] (15[4]) відаў, распаўсюджаных ва ўмераных і халодных зонах Паўночнага паўшар’я[2]. Рэлікты тургайскіх лясоў[3]. Растуць у вільготных і цяністых лясах, у ярах, хмызняках, на пнях і калодах[2].

Віды

Thumb
Двухпялёснік альпійскі (Circaea alpina). Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926
  • Circaea alpina L. Двухпялёснік альпійскі
  • Circaea cordata Royle
  • Circaea × decipiens Boufford
  • Circaea × dubia H.Hara
  • Circaea erubescens Franch. & Sav.
  • Circaea glabrescens (Pamp.) Hand.-Mazz.
  • Circaea × intermedia Ehrh. Двухпялёснік прамежкавы (гібрыдная форма)[2]
  • Circaea lutetiana L. typus Двухпялёснік парыжскі, ці Вядзьмак-трава, ці Літпа[2]
  • Circaea × mentiens Boufford
  • Circaea mollis Siebold & Zucc. Д
  • Circaea × mentiens (Honda) Boufford
  • Circaea repens Wall. ex Asch. & Magnus
  • Circaea × skvortsovii Boufford
  • Circaea × sterilis Boufford
  • Circaea × taronensis H.Li

Гаспадарчае значэнне

Лекавыя і дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 38. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
  3. Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник—Ящерицы. — С. 543. — 631 с. 100 900 экз. (руск.)
  4. Circaea (англ.) // The Plant List
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads