Славатычы (Польшча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Славаты́чы (польск.: Sławatycze) — вёска ў Польшчы, на рацэ Буг, за 50 км ад Бялы Падляскай, каля беларуска-польскай граніцы. Уваходзіць у склад Бяльскага павета Люблінскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Славатычы. Насельніцтва на 2006 год — 2738 чалавек.
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўспамін пра Славатычы датуецца 1499 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў Берасцейскі павет Берасцейскага ваяводства.
У XVI стагоддзі Славатычы перайшлі ад Ляшчынскіх да Радзівілаў. У 1577 годзе горад атрымаў магдэбургскае права, а 15 лютага 1693 года — герб «у залатым полі чорны арол пад княжацкай мітрай, на грудзях якога блакітны шыльд з гербам „Ражкі“»[1].
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Славатычы апынуліся ў складзе Аўстрыі, з пачатку XIX стагоддзя — у складзе Расійскай імперыі, ва Уладаўскім павеце Сядлецкай губерні. Гэта адарвала мястэчка ад губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам. На 1827 год у Славатычах было 249 будынкаў, на 1864 год — 207.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Славатычы занялі нямецкія войскі.
Найноўшы час
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Славатычы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе Славатычы занялі войскі Трэцяга Рэйха.
У 1944 годзе Славатычы занялі савецкія войскі, пасля чаго іх зноў перадалі Польшчы.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1827 год — 1602 чал.; 1864 год — 1923 чал.[2]
- XXI стагоддзе: 2006 год — 2738 чал.
Славутасці
- Касцёл Маці Божай Ружанцовай (1913—1919)
- Могілкі: каталіцкія, праваслаўныя, іўдзейскія
- Царква Покрыва Багародзіцы (1910—1912; мураўёўка)
Страчная спадчына
- Царква Покрыва Багародзіцы (XVIII ст.)
Галерэя
- Краявіды Славатычаў
- Касцёл Маці Божай Ружанцовай
- Інтэр'ер касцёла
- Пакроўская царква
- Інтэр’ер царквы
Зноскі
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5. С. 232.
- Chlebowski B. Sławatycze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. S. 773.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads