Смалявіцкае вадасховішча

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Смаляві́цкае вадасховішча — вадасховішча ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Пліса за 2 км у напрамку на паўночны захад ад горада Смалявічы.

Хуткія факты Смалявіцкае вадасховішча, Размяшчэнне ...

Вадасховішча створана ў 1978 годзе. Напаўняецца вадой з ракі Пліса пры дапамозе помпавай станцыі.

Плошча паверхні вадасховішча 0,95 км², даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 1 км. Найбольшая глыбіня 4 м, сярэдняя 2,55 м. Аб'ём вады 2,38 млн м³. Ваганні ўзроўню вады складаюць 0,3—0,6 м. Даўжыня берагавой лініі з улікам даўжыні агараджальнай дамбы складае 4,2 км. Сярэдні шматгадовы сцёк 18,36 млн м³.

Remove ads

Літаратура

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads