Смалёўка панікаючая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Смалёўка панікаючая[1] (Silēne nūtans) — від раслін роду Смалёўка (Silene) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Remove ads
Арэал і асяроддзе пражывання
Барэальны еўрасібірскі від. Расце ў Заходняй і Усходняй Еўропе. У Расіі адзначана — у Еўрапейскай частцы, на Каўказе, у Заходняй і Усходняй Сібіры[2]. Як правіла расце на лясных палянах, у светлых лясах[3].
Батанічнае апісанне

Шматгадовая кароткакарэнішчавая расліна вышынёй ад 30 да 70 см.
Сцёблы прамыя, адзінкавыя або ў ліку некалькіх, у вузлах уздутыя, апушаныя простымі валасінкамі, у верхняй частцы з прымешкай залозістых.
Лісце сцябла ланцэтападобнае, доўгазавостранае, коратка апушанае, сядзячае. Ля аснавання генератыўных парасткаў развіваюцца вегетатыўныя парасткі з ланцэтападобным і лапатападобным каротказавостраным лісцем, паступова звужаным у хвосцік.
Суквецце — друзлая аднабокая мяцёлка з панікаючымі кветкамі і залозіста-апушанымі галінамі. Чашачка трубчастая, пры плодзе ўздутая, з яснымі жылкамі, коратка апушаная або голая, з лінейна-ланцэтнымі зубцамі. Пялёсткі белыя або зелянява-белыя, у 1,5 разы даўжэй чашачкі. Адгін пялёстка з доўгімі, вузкалінейнымі прыдаткамі, глыбока рассечаны. Цвіценне ў ліпені — жніўні.
Каробачка яйкападобна-канічная, даўжынёй 8-11 мм.
Remove ads
Гаспадарчае значэнне і прымяненне
Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне[4].
Ахова
Уключаны ў Чырвоныя кнігі наступных суб’ектаў Расійскай Федэрацыі: Валагодская вобласць, Калмыкія, Карэлія, Рэспубліка Комі, Стаўрапольскі край[5].
Сінаніміка
Паводле дадзеных The Plant List[6]
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 122. — 160 с. — 2 350 экз.
- Лекарственные растения / Смолёвка поникшая (Silene nutans L.) . Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2013. Праверана 1 снежня 2013.
- Смолёвка поникающая — Silene nutans — Описание таксона — Плантариум(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2019. Праверана 17 верасня 2019.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads