Смалёўка татарская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Смалёўка татарская[1], Смолка[2] (Silene tatarica) — від кветкавых раслін роду Смалёўка (Silene) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Remove ads
Апісанне
Шматгадовая травяністая расліна, 40—70 см вышынёй. Апушэнне рассеянае, унізе з павойных валасінак. У пазухах ніжняга сцябловага лісця маюцца кароткія вегетатыўныя парасткі. Чашачкі голыя, 7—10 мм даўжынёй. Пялёсткі зелянява-белыя, з глыбока-2-раздзельнымі пласцінкамі. Суквецце — доўгая, вузкая, шматкветкавая, вадкая, часта аднабаковая гронка. Кветкі: вяночак прыкладна 2 см шырынёй, 5 пялёсткаў; чашачка 5-лісточкавая; тычынак 10. Плод — цыліндрычная каробачка даўжынёй 8—10 мм[3].
Remove ads
Распаўсюджанне
Від распаўсюджаны ў Паўночнай, Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і ў Заходняй Сібіры[4][5][6].
Ва Украіне від расце ля берагоў рэк, сярод хмызнякоў, на ўзлесках лесу — на ўсёй тэрыторыі, спарадычна; акрамя паўднёвага стэпу і горных раёнаў.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 122. — 160 с. — 2 350 экз.
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- luontoportti.com . (англ.)
- plantsoftheworldonline.org . (англ.)
- npgsweb.ars-grin.gov . (англ.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads